25 красавiка 2024, Чацвер, 22:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі ў парку «Вялікі камень» рыхтуюцца да прыезду 400 кітайцаў

55
У Беларусі ў парку «Вялікі камень» рыхтуюцца да прыезду 400 кітайцаў
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА: REUTERS

Яны збіраюцца вярнуцца пасля святкавання кітайскага Новага года.

У Кітайска-беларускім індустрыяльным парку «Вялікі камень» пад Менскам рыхтуюцца да прыезду 400 кітайцаў. Яны там працавалі і з'ехалі ў адпачынкі, збіраюцца вярнуцца пасля святкавання кітайскага Новага года. Як вядома, у КНР ад новага тыпу каронавіруса памерла ўжо 80 чалавек, захворванне пацверджанае ў амаль 3 тысяч, яшчэ блізу 6 тысяч - на падазрэнні. Трывожныя навіны з Кітая турбуюць людзей.

У прэс-службе парку «Вялікі камень» «Еўрарадыё» распавялі, што не ўсе кітайцы з'ехалі, некаторыя працягваюць працу. Што ж да тых, хто цяпер знаходзіцца ў Кітаі, то іх вяртанне чакаецца толькі ў наступным месяцы, хутчэй за ўсё ў сярэдзіне лютага. Якія меры бяспекі і прафілактыкі будуць прымяняцца, стане вядома бліжэй да часу прыезду кітайцаў. У любым выпадку санітарны кантроль арганізаваны ў Нацыянальным аэрапорце Менск.

Напісаць каментар 55

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках