28 сакавiка 2024, Чацвер, 23:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Урад РФ ухваліў закон аб блакаванні карыстальнікаў e-mail

22
Урад РФ ухваліў закон аб блакаванні карыстальнікаў e-mail

Законапраект аб блакаванні карыстальнікаў e-mail быў распрацаваны Андрэем Клішасам.

Урад Расеі ўхваліў законапраект аб блакаванні карыстальнікаў электроннай пошты за распаўсюд забароненай і «фэйкавай» інфармацыі, паведамляе «Интерфакс».

У той жа час у афіцыйным водгуку ўраду гаворыцца, што праект мае патрэбу ў дапрацоўцы. Між іншым, ад аўтараў дакумента просяць «вызначыць у тэксце паняцце» арганізатар сэрвісу абмену паведамленнямі», каб пазбегнуць магчымага шырокага тлумачэння».

Законапраект аб блакаванні карыстальнікаў e-mail быў распрацаваны кіраўніком камітэта Савета Федэрацыі ў канстытуцыйным заканадаўстве і дзяржаўным будаўніцтве Андрэем Клішасам і яго калегамі па Савеце Федэрацыі - Людмілай Бакавай і Аляксандрам Карліным. Аўтары дакумента прапануюць штрафаваць юрыдычныя асобы за невыкананне закона - у тым выпадку, калі ён будзе прыняты - на суму да 1 мільёна рублёў.

У кастрычніку мінулага года законапраект быў унесены ў Дзяржаўную думу. У лістападзе пра яго адмоўна адгукнулася міністэрства лічбавага развіцця, сувязі і масавых камунікацый. У ведамстве заявілі, што закон «парушае прынцып сеткавай нейтральнасці», і да таго ж тэхнічна яго не магчыма рэалізаваць.

Андрэй Клішас узначаліў камітэт Савета Федэрацыі ў канстытуцыйным заканадаўстве ў траўні 2012 года, пасля абрання Уладзіміра Пуціна прэзідэнтам Расеі на трэці тэрмін. З тых часоў ён, між іншым, стаў аўтарам законаў аб узмацненні жорсткасці пакарання за парушэнне правілаў правядзення мітынгаў, аб увядзенні адказнасці за абразу ўлады, «фэйкавых навін» і аўтаномным інтэрнэце.

Напісаць каментар 22

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках