19 красавiка 2024, Пятніца, 5:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Раян Спунер: 11-12 паразаў запар з менскім «Дынама» - гэта новы досвед для мяне

3
Раян Спунер: 11-12 паразаў запар з менскім «Дынама» - гэта новы досвед для мяне
РАЯН СПУНЕР
ФОТА: «ДЫНАМА-МЕНСК»

Нападнік менчукоў заявіў, што раней яго клубы столькі не прайгравалі.

Нападнік менскага «Дынама» Раян Спунер у гутарцы з pressball.by падзяліўся настроем пасля шматлікіх пройгрышаў каманды.

- Калі прыходзім на арэну, глядзім запісы матчаў і бачым нашы памылкі, маральна гэта душыць. Аднак факусуемся на тым, каб выступаць удала. Вось матч са «Спартаком» стаў добрым прыкладам таго, як можам гуляць. Паразы - адстой, але трэба рухацца наперад і знаходзіць пазітыў.

- Раней твае каманды мелі адзінаццаць-дванаццаць паразаў запар?

- Ніколі. Яны наогул часцей перамагалі, чым прайгравалі. «Бостан», «Рэйнджэрс», клубы AHL... Можа, толькі «Эдмантан» набіраў крыху менш за 50 працэнтаў балаў. Доўгія серыі няўдач - новы для мяне досвед. Але і гэта чамусьці вучыць, дапамагае выпрацаваць характар.

- У такой сітуацыі кожная перамога дастаўляе асаблівыя эмоцыі?

- Пры мне за тры месяцы «Дынама» выйграла толькі пяць ці шэсць матчаў. Кожны поспех прыемны - у гульцоў і трэнераў паляпшаецца настрой.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках