Заўтра ў Беларусі чакаецца да плюс 6 градусаў
- 27.01.2020, 20:50
- 9,404
Месцамі пройдзе дождж і мокры снег.
28 студзеня ў Беларусі чакаецца воблачнае надвор'е, паведамляе Белгідрамет.
Уначы пераважна на паўночна-ўсходняй палове пройдуць кароткачасовыя ападкі - у асноўным мокры снег. Удзень невялікія ападкі ў выглядзе дажджу і мокрага снегу прагназуюцца ў асобных раёнах. Месцамі будзе слабы туман, уначы і раніцай - слабы галалёд, на асобных участках дарог - галалёдзіца. Вецер чакаецца паўднёва-заходні, паўднёвы ўмераны, удзень па захадзе - парывісты.
Тэмпература паветра ўначы будзе -4... +1, удзень чакаецца ад нуля да 6 градусаў цяпла.