19 красавiка 2024, Пятніца, 4:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Відэафакт: Украінскі народны дэпутат прымусіў замаўчаць расейскіх прапагандыстаў

45
Відэафакт: Украінскі народны дэпутат прымусіў замаўчаць расейскіх прапагандыстаў
АЛЯКСЕЙ ГАНЧАРЭНКА

Аляксей Ганчарэнка пагаварыў з расейскімі СМІ ў Страсбургу.

Прадстаўнік украінскай дэлегацыі ў Парламенцкай асамблеі Рады Еўропы, народны дэпутат ад «Еўрапейскай салідарнасці» Аляксей Ганчарэнка 27 студзеня ў першы дзень працы зімовай сесіі ПАРЕ ў Страсбургу пагутарыў з прадстаўнікамі расейскіх СМІ, паведамляе gordonua.com.

Відэа ён апублікаваў у YouTube.

Народны дэпутат назваў ідыёцкім пытанне расейскай журналісткі аб «ініцыятыве расейскай дэлегацыі ў абароне расейскамоўных ва Украіне». «Сёння расейскамоўныя людзі ваююць на ўсходзе з вамі, каб спыніць вашу анэксію. Расейскамоўным ваша абарона не патрэбная. Я расейскамоўны, нарадзіўся і вырас у Адэсе. І мне ваша абарона не патрэбная. Вы забіваеце такіх, як я, людзей, таму вы бандыты і забойцы. Не вы асабіста, але вы прапагандысты, і вам павінна быць сорамна, а ў пэўным коле пекла будзеце гарэць і вы», - падкрэсліў ён.

У першы дзень зімовай сесіі ПАРЕ дэпутаты аспрэчылі паўнамоцтвы дэлегацыі РФ. Украіна бярэ ў ёй удзел пасля паўгадавога перапынку, звязанага з вяртаннем у чэрвені 2019-га паўнамоцтваў расейскай дэлегацыі.

Напісаць каментар 45

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках