25 красавiка 2024, Чацвер, 9:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Колькасць загінулых ад новага каранавірусу перавысіла 100 чалавек

22
Колькасць загінулых ад новага каранавірусу перавысіла 100 чалавек

Колькасць пацверджаных выпадкаў захворвання ў Кітаі склала 4,1 тысячы.

Колькасць грамадзянаў Кітая, якія загінулі ад выкліканай новым каранавірусам пнеўманіі, дасягнула 106. Пра гэта паведамляе AFP са спасылкай на звесткі ўладаў КНР.

Як піша South China Morning Post са спасылкай на звесткі камісіі ў ахове здароўя, за мінулыя суткі колькасць ахвяраў вірусу ў правінцыі Хубэй вырасла на 24 чалавекі, таксама было зарэгістравана 1,2 тыс. новых выпадкаў захворвання.

Агульная колькасць пацверджаных выпадкаў захворвання ў Кітаі склала 4,1 тыс., паведамляе газета People's Daily.

У Тайландзе, паводле звестак газеты, зафіксавалі восем выпадкаў заражэння, у Аўстраліі, ЗША і Сінгапуры – пяць у кожнай краіне. Яшчэ чатыры выявілі ў Японіі, Паўднёвай Карэі і Малайзіі. У Францыі зарэгістраваныя тры выпадкі заражэння, у В'етнаме – два, у Непале, Канадзе, Нямеччыне і Камбоджы – адзін у кожнай краіне.

Выбух невядомага раней каранавірусу 2019-nCoV быў зафіксаваны ў снежні летась ва Ухані – сталіцы правінцыі Хубэй. Паводле звестак навукоўцаў кітайскага Цэнтра кантролю і прафілактыкі захворванняў, ягоныя сляды выявілі на гарадскім рынку морапрадуктаў, дзе прадаваліся дзікія жывёлы. Яны з'яўляюцца крыніцай вірусу, высветлілі спецыялісты. Якая менавіта жывёла была заражаная першапачаткова, пакуль не вядома.

Улады КНР асцерагаюцца, што распаўсюджванне вірусу можа паскорыцца. У Пекіне папярэдзілі, што вірус з'яўляецца інфекцыйным і падчас інкубацыйнага перыяду, які доўжыцца ад аднаго дня да двух тыдняў. Каб прадухіліць распаўсюд інфекцыі, у Кітаі закрылі некалькі гарадоў і ўвялі часовую забарону на гандаль дзікімі жывёламі.

У Сусветнай арганізацыі аховы здароўя (СААЗ) рызыкі сітуацыі з 2019-nCoV ацанілі як высокія.

Напісаць каментар 22

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках