25 красавiка 2024, Чацвер, 6:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Нямецкая хваля»: Беларуская апазіцыя пойдзе на выбары прэзідэнта з адзіным кандыдатам

2
«Нямецкая хваля»: Беларуская апазіцыя пойдзе на выбары прэзідэнта з адзіным кандыдатам
Фота: charter97.org

Працэдура вылучэння кандыдата будзе адкрытай для грамадзянаў.

У панядзелак, 27 студзеня прадстаўнікі руху "За свабоду", аргкамітэта ў стварэнні партыі "Беларуская хрысціянская дэмакратыя" (БХД), Аб'яднанай грамадзянскай партыі (АГП), Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) і Партыі БНФ абвесцілі на супольнай прэс-канферэнцыі пра прынятую імі пастанову вылучыць адзінага кандыдата ў прэзідэнты Беларусі. Выбары, дакладная дата правядзення якіх яшчэ не вядомая, павінны адбыцца не пазней за 30 жніўня 2020 года, паведамляе Нямецкая хваля.

Мяркуецца, што працэдура вылучэння адзінага кандыдата будзе адкрытай для іншых апазіцыйных структураў, а шараговыя грамадзяне змогуць паўплываць на выбар на рэгіянальных сходах і ў ходзе інтэрнэт-галасавання.

Адзіны кандыдат – упершыню з выбараў 2006 года

"Упершыню пасля 2005 года адбылося аб'яднанне апазіцыйных сілаў вакол ідэі вылучэння адзінага кандыдата", – падкрэсліў, выступаючы на прэс-канферэнцыі, лідар руху "За свабоду" Юрась Губарэвіч. У Беларусі праціўнікі Лукашэнкі двойчы аб'ядноўвалі намаганні, высоўваючы адзінага кандыдата ў прэзідэнты – на выбарах 2001 і 2006 гадоў.

Адказваючы на пытанне, чаму на гэты раз атрымаецца развязаць пытанне з адзіным кандыдатам, Юрась Губарэвіч спаслаўся на наяўнасць пагаднення, адзначыўшы, "што ў нас ёсць унутранае жаданне прайсці да канца разам".

Паводле словаў лідара АГП Мікалая Казлова, на "парламенцкіх выбарах" 2019 года партыя ўбачыла запыт грамадзянаў на адзінства апазіцыі. А кіраўнік БСДП (Грамада) Ігар Барысаў дадаў, што з патрабаваннем вылучыць адзінага кандыдата і прадэманстраваць альтэрнатыву Лукашэнку выступілі рэгіянальныя арганізацыі апазіцыі.

Як будуць выбіраць адзінага кандыдата ад апазіцыі

Лідары пяці асноўных апазіцыйных структураў таксама паведамілі пра падпісанне імі пагаднення, якое рэгулюе працэдуру вылучэння адзінага кандыдата. Аднак ужо падчас прэс-канферэнцыі кіраўнік Партыі БНФ Рыгор Кастусёў прапанаваў адмовіцца ад гэтага пагаднення і без галасавання на сходах і ў сеціве адразу вылучыць адзіным кандыдатам сустаршыню БХД Паўла Севярынца.

Што тычыцца працэдуры, то мяркуецца, што да 16 лютага будзе сфармаваны спіс прэтэндэнтаў на ролю адзінага кандыдата, а 15–30 траўня на Кангрэсе дэмакратычных сілаў будзе названае прозвішча таго, хто ім стаў.

Пра сваю гатоўнасць удзельнічаць у праймерыз ужо заявілі, сярод іншых, Юрась Губарэвіч, Мікалай Казлоў, Павал Севярынец і адзін з кіраўнікоў Партыі БНФ Аляксей Янукевіч. Пры гэтым кіраўнік партыі Рыгор Кастусёў паведаміў на прэс-канферэнцыі пра зняцце ПБНФ кандыдатуры Янукевіча.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках