28 сакавiка 2024, Чацвер, 19:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Менчукі патрабуюць перастаць паліць ЦЭЦ-4 мазутам

57
Менчукі патрабуюць перастаць паліць ЦЭЦ-4 мазутам

У мікрараёне Сухарава немагчыма адчыніць фортку.

Жыхары Менска просяць не выкарыстоўваць мазут для працы ЦЭЦ-4. Зварот з такім зместам з'явілася на сайце Petitions.by. З'едлівы пах у Сухараве і яшчэ некалькіх мікрараёнах менчукі звязваюць з частковым пераходам цеплаэлектрацэнтралі на новае паліва, якое звычайна з'яўляецца рэзервовым, піша tut.by.

Пра што петыцыя

Аўтары петыцыі адзначаюць, што «на працягу апошняга тыдня (з 20 студзеня) у мікрараёне Сухарава немагчыма адчыніць фортку. Знадворку смярдзіць мазутам і распушчальнікамі».

Тое, што адбываецца людзі называюць здзекам і просяць «спыніць выкарыстоўваць мазут пры працы Менскай ЦЭЦ-4 і ліквідаваць непрыемны, з'едлівы смурод». Адзначаюць скаргі на галавакружэнне і млоснасць. «Спаць ноччу немагчыма з-за з'едлівага смуроду», - пазначана ў звароце.

Пэтыцыю плануюць накіраваць у Менгарвыканкам і РУП «Мінскэнэрга».

У чым справа

Жыхары мікрараёнаў Сухарава і Чырвоны Бор абураныя непрыемным смуродам і сажай, якая асядае на вокнах і аўтамабілях ужо некалькі тыдняў.

На карце журналісты адзначылі, дзе знаходзіцца ЦЭЦ-4, і раёны горада, адкуль пераважна паступаюць скаргі людзей.

У апошнія дні ў рэдакцыю паступаюць лісты са скаргамі на смурод і ад жыхароў Паўднёвага Захаду сталіцы.

У «Мінскэнэрга» пацвердзілі, што з 8 студзеня кацельнае абсталяванне менскай ЦЭЦ-4 працуе на сумесі асноўнага паліва (прыроднага газу) і рэзэрвовага (мазуту). Пры гэтым мазуту ў структуры паліва за названы перыяд было больш (55%). Энэргетыкі адзначаюць, што абсталяванне ў спраўным стане, а мазут адпавядае нарматывам.

Ёсць версія, што сітуацыя можа быць звязаная са спальваннем рэшткаў няякаснай нафты з Расеі, выяўленай летась. Аднак гэтыя падазрэнні энэргетыкі адпрэчваюць.

Што кажуць кантрольныя органы

Партал tut.by чакае каментароў ад Белгідрамета, дзе сочаць за якасцю атмасфернага паветра, а таксама санітарна-эпідэміялагічных службаў.

Пакуль на нашы запыты прыйшоў адказ толькі ад Менскага гарадскога камітэта прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.

Спецыялісты адзначаюць, што паводле дзейнага прыродаахоўнага заканадаўства ёсць нарматывы дапушчальных выкідаў забруджвальных рэчываў у атмасфернае паветра, іх паказваюць у спецыяльных дазволах. Ёсць нормы і дапушчальных выкідаў пры спальванні мазуту. У выпадку перавышэння нарматываў, устаноўленых у дазволах, разлічваецца шкода, прычыненую навакольнаму асяроддзю.

«Спальванне мазуту ў вялікіх колькасцях (у адрозненне ад спальвання прыроднага газу) цягне за сабой павелічэнне выкідаў забруджвальных рэчываў, што можа = адмоўна ўплываць на якасць атмасфернага паветра.

Якасць атмасфернага паветра гарадоў Рэспублікі Беларусь, у тым ліку і паводле дыаксіду серы, кантралюецца ГУ «Рэспубліканскі цэнтр гідраметэаралогіі, кантрою радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя» на аўтаматычных станцыях маніторынгу атмасфернага паветра.

Цяпер перавышэнняў дапушчальных канцэнтрацый забруджвальных рэчываў у атмасферным паветры Менска не ўстаноўлена. У выпадку выяўлення пагаршэння якасці атмасфернага паветра будуць неадкладна прынятыя меры рэагавання», - адказалі 27 студзеня.

Напісаць каментар 57

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках