20 красавiка 2024, Субота, 3:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У «цукровай справе» затрыманы яшчэ адзін дырэктар?

35
У «цукровай справе» затрыманы яшчэ адзін дырэктар?

У Беларускай цукровай кампаніі кажуць, што кіраўнік «у выправе».

«Знік» кіраўнік Беларускай цукровай кампаніі, якую заснавалі цукровыя заводы. Паводле непацверджаных звестак, Дзмітрый Кірылаў быў затрыманы ў рамках «цукровай справы». У маскоўскай канторы адказваюць, што дырэктар з'ехаў у службовую выправу яшчэ на мінулым тыдні, піша tut.by.

Знікненне-затрыманне ўсіх чатырох дырэктараў цукровых камбінатаў дагэтуль афіцыйна ніхто не каментуе. Вядома толькі, што ў пятніцу, 24 студзеня, дырэктар гарадзейскага камбіната Міхаіл Крыштаповіч ляцеў на адпачынак, але самалёт Менск-Мюнхен разгарнулі ля Уроцлава. Крыштаповіча знялі з борта ў Гародні. У панядзелак высветлілася: у пятніцу «паляцеў у адпачынак» таксама і дырэктар слуцкага цукрарафінаднага завода Мікалай Пруднік, з працоўнага месца знік дырэктар жабінкаўскага цукровага завода Віктар Міронаў, а таксама «ў Менск паехаў» Зміцер Ягораў, які ўзначальвае завод у Скідзелі.

Паводле звестак крыніц, фігурантам «цукровай справы» з'яўляецца і кіраўнік Беларускай цукровай кампаніі Дзмітрый Кірылаў. Мы спрабавалі звязацца з ім у панядзелак і ў аўторак, але яго на працоўным месцы няма.

- Ён у выправе, паляцеў у Менск на мінулым тыдні, - адказалі ў маскоўскай канторы кампаніі.

На пытанні аб тым, ці ёсць з ім сувязь, у кампаніі не адказваюць.

«Белдзяржхарчпрам» сітуацыю ніяк не каментуе.

- Мы самі абсалютна нічога не ведаем, - адказалі ў прыймальні.

- Кажуць, знік кіраўнік цукровай кампаніі Кірылаў.

- Вы сур'ёзна? У канцэрне гэтага не ведаюць.

На пытанне, ці можа «Белдзяржхарчпрам» звязацца са Змітром Кірылавым праз тэлефон, на тым канцы дроту адказалі, што «такіх даручэнняў кіраўнік не даваў».

Як зазначана на сайце Беларускай цукровай кампаніі, гэта «паспяхова развіваная кампанія, якая рэалізуе цукар-пясок беларускага вырабу». Заснавальнікі кампаніі - чатыры цукровыя заводы: гарадзейскі камбінат, скідзельскі, слуцкі цукрарафінадны камбінат і жабінкаўскі.

«Беларуская цукровая кампанія» супрацоўнічае з шмат якімі найбольшымі дылерамі і трэйдарамі на расейскім рынку, што дазваляе ахопліваць шырокае кола спажыўцоў. Цяпер мы паспяхова супрацоўнічаем з больш як 40 вялікімі кампаніямі ў шмат якіх рэгіёнах Расеі. Кампанія з'яўляецца эксклюзіўным імпарцёрам і дыстрыбутарам прадукцыі СААТ «Камунарка» на тэрыторыі Расейскай Федэрацыі", - напісана на афіцыйным сайце.

Напісаць каментар 35

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках