19 красавiка 2024, Пятніца, 22:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі прапанавалі ўвесці вайсковую службу «ў растэрміноўку»

30
У Беларусі прапанавалі ўвесці вайсковую службу «ў растэрміноўку»
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА

Чыноўнікам даручана прапрацаваць гэтае пытанне.

Лукашэнку прапанавалі ўвесці адтэрміноўку ад прызыву ў войска для маладых спецыялістаў са сферы сельскай гаспадаркі. Прапанова прагучала на нарадзе аб сельскай гаспадарцы Віцебскай вобласці, паведамляе Telegram-канал «Пул Першага».

У адказ дыктатар узгадаў сваю даўнюю прапанову. Некаторым катэгорыям юнакоў ён прапанаваў даць магчымасць служыць кожны год па паўтара-два месяцы: прадстаўнікам аграпрамысловага комплексу - зімой, усім астатнім - улетку.

Чыноўнікам даручана прапрацаваць пытанне і выпрацаваць аптымальны варыянт.

Напісаць каментар 30

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках