29 сакавiка 2024, Пятніца, 11:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мадура прапанаваў «Раснафце» кантроль над нафтавай галіной Венесуэлы

8
Мадура прапанаваў «Раснафце» кантроль над нафтавай галіной Венесуэлы
НІКАЛАС МАДУРА
ФОТА: REUTERS

Цяпер здабыча нафты ў краіне знаходзіцца на мінімуме.

Венесуэльскі дыктатар Нікалас Мадура прапанаваў буйным міжнародным нафтавым кампаніям прыватызаваць нафтавую галіну краіны. Яна была нацыяналізаваная за ягоным папярэднікам Уга Чавесам, пасля гэтага здабыча нафты ў краіне ўпала да гістарычнага мінімуму, паведамляе «Радыё Свабода».

Аб прапанове Мадуры піша агенцтва Bloomberg. Паводле інфармацыі журналістаў, прадстаўнікі венесуэльскага ўрада вядуць перамовы з расейскай «Раснафтай», італійскай Eni ды гішпанскай Repsol. Ідэя палягае ў тым, каб даць замежным нафтавікам кантроль за нафтавай галіной і рэструктураваць частку запазычанасцяў дзяржаўнай PDVSA. Пры гэтым заходнія кампаніі асцерагаюцца патрапіць пад амерыканскія санкцыі, адзначае агенцтва.

Венесуэла валодае найбуйнейшымі сусветнымі даведзенымі запасамі нафты. У 2007 годзе Уга Чавес скончыў нацыяналізацыю нафтавай галіны краіны, экспрапрыяваў буйныя радовішчы ў заходніх нафтавых кампаній. Падзенне коштаў нафты ў першы тэрмін прэзідэнцтва пераемніка Чавеса, Нікаласа Мадура, зруйнавала венесуэльскую эканоміку, у тым ліку і нафтавую галіну. Цяпер здабыча нафты ў краіне знаходзіцца на мінімуме больш чым за 70 гадоў.

У сакавіку мінулага года дзяржсакратар ЗША Майк Пампэа заявіў, што расейская дзяржаўная нафтавая кампанія «Раснафта» прадаўжае закупляць сырую нафту ў PDVSA насуперак амерыканскім санкцыям. PDVSA, са слоў Пампэа, стала персанальным банкаматам для рэжыму Мадуры, а таксама для расейскіх алігархаў і клептакратаў.

У кастрычніку венесуэльская газета El Nacional пісала, што Венесуэла разглядае магчымасць перадаць кіраванне над нафтавай галіной «Раснафце», тады ў расейскай кампаніі заявілі, што чуткі не каментуюць.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках