20 красавiка 2024, Субота, 13:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У расейскім Северадзвінску зафіксаваны выкід радыяцыі

7
У расейскім Северадзвінску зафіксаваны выкід радыяцыі

Cпрацаваў адзін толькі датчык з васьмі.

У расейскім Северадзвінску Архангельскай вобласці адзін з датчыкаў зафіксаваў перавышэнне ўзроўню радыяцыі.

Перавышэнне дозы радыяцыі да 0,49 мікразіверта на гадзіну было зафіксаванае а 9:40, паведамляе сайт 29.ru.

Начальнік аддзела грамадзянскай абароны адміністрацыі Северадзвінска Валянцін Магамедаў патлумачыў гэта збоем у працы датчыка. Афіцыйная прадстаўніца мэрыі горада Ксенія Юдзіна пацвердзіла, што «скачок невялікі быў, але ён быў у межах нормы».

Як патлумачыў Валянцін Магамедаў, спрацаваў адзін толькі датчык з васьмі на тэрыторыі Северадзвінска. Гэты датчык абслугоўвае Паўночнае УГМС. На момант прыбыцця на месца спецыялістаў Цэнтра гігіены і эпідэміялогіі Архангельскай вобласці ўзровень радыяцыі заставаўся ў межах 0,09-0,14 мікразіверта за гадзіну. цяпер датчык выведзены з працы на час праверкі.

Аварыйнае рэагаванне службаў пачынаецца пры сведчаннях ад 0,6 мікразіверта на гадзіну.

Нагадаем, у жніўні 2019 года на палігоне Северадзвінска выбухнуў рухавік ракеты «Буравеснік», што прывяло да значнага выкіду радыяцыі.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках