23 лютага 2020, Нядзеля, 10:41
Засталося зусім крыху
Рубрыкі

Лукашэнка прапанаваў, каб багатыя «адшчыкнулі» ў фонд на маладых спецыялістаў

67
Лукашэнка прапанаваў, каб багатыя «адшчыкнулі» ў фонд на маладых спецыялістаў
ФОТА: TUT.BY

Дыктатар прапанаваў «метад выратавання сялян».

Пра гэта ён заявіў на сустрэчы з аграрыямі, піша БелТА.

«Багатых людзей нямала. Папрасіце ў іх патрошку, хай адшчыкнуць вам у гэты фонд, разумеючы, што нам трэба сялян ратаваць. А вы з гэтых фондаў будзеце падтрымліваць маладых спецыялістаў. Ці яшчэ нейкі варыянт знайдзіце. Але пра бюджэт нават не думайце. Не раю і ў абласны бюджэт асабліва залазіць», - сказаў Лукашэнка.

Нагадаем, сёння Лукашэнка заявіў, што Віцебская вобласць павінна вярнуць $1,5 мільярда ў бюджэт краіны.