25 красавiка 2024, Чацвер, 16:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Канстытуцыю Расеі прапанавана ўвесці пасаду «вярхоўнага кіраўніка»

52
У Канстытуцыю Расеі прапанавана ўвесці пасаду «вярхоўнага кіраўніка»

Таксама прапануецца зацвярджэнне праваслаўя ў якасці асноўнай рэлігіі краіны.

Рабочая група для падрыхтоўкі паправак у Канстытуцыю Расеі прапанавала ўвесці ў асноўны закон краіны больш за сто новых пунктаў, паведамляе «Коммерсант».

Сярод іх - перайменаванне пасады прэзідэнта ў «вярхоўнага кіраўніка», зацвярджэнне праваслаўя ў якасці асноўнай рэлігіі краіны, а таксама замацаванне за Расеяй статусу «дзяржавы-пераможцы» ў Другой сусветнай вайне.

Пра тое, што прэзідэнта хочуць перайменаваць у «вярхоўнага кіраўніка», прычым слова «вярхоўны» прапануецца пісаць з вялікай літары, журналістам распавёў сябра рабочай групы, старшыня Камітэта Дзярждумы ў дзяржаўным будаўніцтве і заканадаўству Павел Крашаніннікаў.

Аб плане змяніць Канстытуцыю Расеі Уладзімір Пуцін заявіў 15 студзеня ў пасланні Федэральнаму сходу. Напрыклад, прэзідэнт прапанаваў устанавіць прыярытэт Канстытуцыі Расеі над міжнародным заканадаўствам і замацаваць у ёй статус і ролю адроджанага ім Дзяржсавета. Апазіцыя асцерагаецца, што Пуцін абвясціў пра гэты захад для таго, каб у 2024 годзе, калі скончыцца тэрмін ягоных прэзідэнцкіх паўнамоцтваў, узначаліць Дзяржсавет і такім чынам застацца ва ўладзе.

Адначасова з гэтым Пуцін прызначыў працоўную групу для падрыхтоўкі паправак у Канстытуцыю, у якую ўвайшлі 75 чалавек. Сярод іх - аўтар законаў аб пакаранні за абразу ўлады і суверэнны інтэрнэт сенатар Андрэй Клішас, які камандаваў баевікамі так званай «Данецкай народнай рэспублікі», пісьменнік Захар Прылепін, атаман Усерасейскага казацкага таварыства Мікалай Далуда, спартоўка Алена Ісінбаева, вядомыя артысты і рэжысёры, дэпутаты Дзярждумы і чальцы Савета Федэрацыі.

Напісаць каментар 52

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках