18 красавiка 2024, Чацвер, 23:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Крызіс даходаў адкінуў расейцаў у 2007 год

6
Крызіс даходаў адкінуў расейцаў у 2007 год

У даляравым вылічэнні выдаткі кампаній на аплату працы вярнуліся на ўзроўні 13-гадовай даўніны.

Пакуль Расстат рапартуе пра ўстойлівы рост сярэдніх заробкаў, а ўрад святкуе перамогу над падзеннем узроўню жыцця цягам пяці гадоў, у пераліку на даляры пакупніцкая здольнасць расейскага насельніцтва застаецца на узроўнях 13-гадовай даўніны, піша finanz.ru.

Паводле інфармацыі Расстата, за студзень-верасень 2019 года выдаткі расейскіх кампаній і ўстаноў на аплату працы персаналу выраслі на 6,8% - 24,3 да 26,1 трыльёна рублёў.

У рэальным вылічэнні - з улікам інфляцыі - рост амаль быў удвая больш сціплым, а агульны фонд аплаты працы ў эканоміцы толькі цяпер вярнуліся да ўзроўняў 2013 года, адзначае ў аглядзе ў аўторак Райффайзенбанк.

З пункту гледжання пакупніцкай здольнасці для працоўнага насельніцтва апошнія 8 гадоў выявіліся для эканомікі страчанымі: з улікам узлётаў-падзенняў узровень выдаткаў на аплату працы вагаўся прыкладна вакол аднаго значэння – 32,5 трлн на год.

Калі ж фонд аплаты працы лічыць у далярах, то яго існы аб'ём - блізу 540 млрд даляраў за год - па-ранейшаму амаль на 30% ніжэйшы за дакрызісны. Больш за тое, у пераліку на цвёрдую валюту заробкі адпавядаюць узроўню 2007 года.

Менавіта гэта з'яўляецца прычынай падзення беспрацоўя да гістарычных мінімумаў (4,5% на 2019 год), піша аналітык Райффайзенбанка Станіслаў Мурашоў: высокая занятасць суправаджаецца нізкімі заробкамі, што ў выніку дае істотную эканомію на аплаце працы кампаній.

Гаворка можа ісці аб павелічэнні колькасці людзей, якія працуюць няпоўны працоўны дзень або якія знаходзяцца ў неаплатным адпачынку. «Так ці інакш, у наяўнасці відавочная адсутнасць устойлівага росту сукупных выдаткаў на аплату працы (у рэальным вылічэнні), ва ўмовах чаго змяншаць колькасць персаналу няма сэнсу», - канстатуе Мурашоў.

Паводле звестак Расстата, за студзень-кастрычнік сярэдні заробак у Расеі склаў 46112 рублёў. Агулам кожны працаўнік атрымаў прыбаўку 3769 рублёў за апошнія 12 месяцаў. Дзве траціны гэтага прыросту згарэлі ў інфляцыі, і ў рэальным вылічэнні заробкі павялічыліся толькі на 2,5%.

Зрэшты, пераважная большасць насельніцтва Расеі працуе за істотна меншыя грошы, чым сярэдні паказчык афіцыйнай статыстыкі, згодна з самім Расстатам, на пачатак 2019 года толькі 11,9% грамадзян РФ мелі штомесячны даход, вышэйшы за 60 тысяч рублёў.

Больш за палову - 55,2% - жылі на суму, якая не перавышае 27 тысяч рублёў на месяц. 37% атрымлівалі менш за 19 тысяч рублёў, кожны чацвёрты - 23,2% - меў месячны даход, ніжэйшы за 15 тысяч рублёў, а кожны восьмы (12%) знаходзіцца за рысай афіцыйнай беднасці, атрымліваючы не больш за 10 тысяч рублёў за месяц.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках