25 красавiка 2024, Чацвер, 17:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусь не закрывацьме межы ў сувязі з каранавірусам

30
Беларусь не закрывацьме межы ў сувязі з каранавірусам
ФОТА: EPA

Улады таксама заявілі, што не будуць забараняць турфірмам продаж тураў у Кітай.

Беларусь не разглядае пытанне аб закрыцці дзяржмяжы ў сувязі з распаўсюджваннем у свеце каранавіруса, заявіў намеснік начальніка ўправы Азіі і Афрыкі МЗС Беларусі Ігар Белы, паведамляе interfax.by.

«Мы не разглядаем пытанне аб тым, каб закрываць мяжу», - сказаў Белы на прэс-канферэнцыі ў аўторак у Менску.

Са слоў прадстаўніка замежнапалітычнай установы, МЗС і беларускія замежныя канторы ў Кітаі адсочваюць сітуацыю з каранавірусам. «Яны знаходзяцца ў цесным кантакце, як з беларускімі грамадзянамі, так і з уладамі Кітая. Што тычыцца дапамогі, то кожнаму грамадзяніну, які выкажа жаданне выехаць з Кітая, будзе нададзенае неабходнае садзейнічанне. Калі казаць пра правінцыю Хубэй, то там знаходзяцца ўсяго дзевяць беларускіх грамадзян. З пяццю ўстаноўлены кантакт, і два выказалі жаданне пакінуць гэтую правінцыю», - адзначыў Белы.

Разам з тым ён паведаміў, што не можа назваць дакладную колькасць беларускіх грамадзян, якія знаходзяцца ў Кітаі, бо яны прыбылі ў гэтую краіну, як у рамках арганізаваных тураў, так і ў рамках індывідуальных паездак.

У сваю чаргу, намеснік міністра спорту і турызму Міхаіл Кравец паведаміў, што міністэрства не будзе забараняць турфірмам продаж тураў у Кітай. «Мы не можам парушыць Канстытуцыю і абмежаваць свабоднае перамяшчэнне грамадзян як унутры краіны, так і за мяжой. Гэта абмежаванне можа быць уведзенае толькі на рэкамендацыю СААЗ або ААН. Такіх рэкамендацый на сёння няма», - сказаў Кравец.

Разам з тым, прадоўжыў намеснік міністра, Мінспорту выступіць з рэкамендацыяй грамадзянам не наведваць краіны з неспрыяльнай эпідэміялагічнай сітуацыяй.

Кравец таксама паведаміў, што беларусы не адмаўляюцца ў масавым парадку ад паездак у Кітай, у тым ліку і турыстычныя туры. «Афіцыйных заяў ад фізічных асоб паступіла пяць аб ануляванні тураў і вяртанні грашовых сродкаў. На сёння персанальна з кожным працуе юрыст», - падкрэсліў намеснік кіраўніка Мінспорту.

Ачаг пнеўманіі ў кітайскім горадзе Ухане пачалася ў сярэдзіне снежня 2019 года, узбуджальнікам стаў раней невядомы каранавірус. Паводле апошніх звестак, у КНР ім заразіліся звыш 4,5 тысячы чалавек, больш за 100 чалавек загінулі. Акрамя таго, выпадкі захворвання зафіксаваныя ў такіх краінах, як Тайланд, Аўстралія, Сінгапур, Японія, ЗША, Малайзія, Нямеччына і Францыя.

Напісаць каментар 30

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках