18 красавiка 2024, Чацвер, 17:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларус купіў у РФ за бясцэнак Audi Q5, а тая аказалася пракатнай

29
Беларус купіў у РФ за бясцэнак Audi Q5, а тая аказалася пракатнай

Радасць ад куплі доўжылася нядоўга.

Мянчук купіў у Расеі танна Audi Q5 і неўзабаве страціў яе, паведамілі ў прэс-службе МУС.

Пачалася гісторыя праз тое, што жыхарка Падмаскоўя прадала па дамове куплі-продажу свой Audi Q5 2009 года выпуску ў краснадарскую фірму па здачы аўтамабіляў у арэнду. У пачатку снежня аўто на тры месяцы арандаваў мужчына, адразу заплаціўшы за адзін. Бакі дамовіліся аб аплаце ў тры этапы, што з'яўляецца нармальнай практыкай. Арандатар папярэдзіў, што паедзе на аўтамабілі ў Маскву і будзе знаходзіцца там.

Першы месяц Audi ездзіла па расейскай сталіцы. Нягледзячы на тое, што другі плацёж не прыйшоў у тэрмін, прадпрымальнікі з Краснадара не захваляваліся, бо машына ўсё яшчэ знаходзілася ў Маскве. Але ў сярэдзіне студзеня яны даведаліся, што красовер зняты з уліку ў сувязі з вывазам у Беларусь.

Высветлілася, што Audi танна купіў мянчук: кошты на такі аўтамабіль пачыналіся ад 13 тысяч даляраў, а ён аддаў 10. Мужчыну не збянтэжыла, што ўладальніцу, названую ў дакументах, ён не бачыў. Бо ў прадаўца была выдадзеная жанчынай даверанасць, якую прынялі ў рэгістрацыйным падраздзяленні ДІБДР, зарэгістравалі дамову куплі-продажу, машыну перааформілі, выдалі беларусу «транзіты» і пажадалі добрай дарогі.

Радасць ад куплі доўжылася нядоўга: на трэцюю ноч аўто знікла, і менчук звярнуўся ў міліцыю. Супрацоўнікі міліцыі ў ходзе вышуковых мерапрыемстваў выйшлі на ўладальнікаў краснадарскага аўтапраката, а тыя патлумачылі, што самастойна даведаліся пра месцазнаходжанне аўто і, скарыстаўшыся другім ключом, забралі яго.

Зараз супрацоўнікі міліцыі ва ўзаемадзеянні з калегамі з Расеі праводзяць праверку, паводле вынікаў якой дзеянням усіх удзельнікаў гэтай гісторыі будзе дадзеная прававая ацэнка.

Напісаць каментар 29

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках