29 сакавiка 2024, Пятніца, 17:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Транснафта»: заявак на прапампоўку нафты ў лютым на беларускія НПЗ няма

21
«Транснафта»: заявак на прапампоўку нафты ў лютым на беларускія НПЗ няма
ФОТА: OILCAPITAL.RU

Масква і Менск не ўклалі пагадненне аб умовах паставак нафты ў 2020 годзе.

«Транснафта» ў студзені пераразмеркавала нафту, якая магла б быць пастаўленая на НПЗ Беларусі, у тым ліку ў парты, паведаміў «Интерфаксу» кіраўнік кампаніі Мікалай Токараў.

Ён заўважыў, што пакуль заявак на прапампоўку нафты ў лютым на беларускія НПЗ няма.

«У нас праблем не ўзнікла. Перанакіравалі, у тым ліку, і ў парты. Гэта звычайная практыка. Мы гаварылі з гэтай нагоды, што вялікай праблемы для нас гэта не складзе. Пакуль заявак на люты не было. Але калі з «Сафмарам» дамовяцца, то мы прапампуем», - сказаў ён.

Як паведамлялася, паколькі Масква і Менск не ўклалі пагадненне аб умовах паставак нафты ў 2020 годзе, Расея з 1 студзеня спыніла пастаўку нафты беларускім нафтаперапрацоўчым заводам, хоць з 4 студзеня пастаўкі былі часткова адноўленыя нафтавымі кампаніямі групы «Сафмар» Міхаіла Гуцарыева.

Беларускія ўлады паведамілі, што прапановы аб імпарце нафты яны накіравалі краінам Балтыі, Польшчы, Украіне, Казахстану і Азербайджану. Акрамя таго, са слоў прэзідэнта краіны Аляксандра Лукашэнкі, перамовы аб пастаўках нафты вядуцца таксама з ЗША, Савудаўскай Арабіяй і ААЭ.

21 студзеня Лукашэнка заявіў, што краіна будзе дамагацца таго, каб увоз нафты з Расеі складаў 30-40% усёй патрэбы, а па 30% нафты яна павінна імпартаваць праз краіны Балтыі і Украіну.

Летась Беларусь імпартавала з РФ 17,6 млн тон нафты.

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках