29 сакавiка 2024, Пятніца, 14:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Працаўладкавацца ў Польшчы цяпер будзе прасцей

18
Працаўладкавацца ў Польшчы цяпер будзе прасцей

Польскія ўлады маюць намер удасканаліць працоўнае заканадаўства.

У Польшчы сёння працуе больш за мільён мігрантаў, і лік іх увесь час расце. Так, напрыклад, Апольская ваяводская ўправа ў працы і занятасці ў 2016 годзе выдала толькі 3100 дазволаў на працу, а ў 2019 годзе іх колькасць вырасла да 16 тысячаў. У Любліне ў 2016 годзе было выдадзена ўсяго 3000 дазволаў, а у 2019 годзе – у чатыры разы больш, піша gazetaby.com.

На столькі ж павялічылася колькасць дазволаў у Вялікапольскім ваяводстве і ў многіх іншых рэгіёнах краіны. А ў Лодзі за апошнія тры гады колькасць заявак на атрыманне дазволу павялічылася ўвогуле ў 9 разоў.

Але польская эканоміка прадаўжае расці, і нават такі наплыў працоўных мігрантаў не цалкам закрывае вакансіі на рынку працы. Каб зрабіць працу ў Польшчы яшчэ больш прывабнай для іншаземцаў, польскія ўлады пастанавілі ўдасканаліць працоўнае заканадаўства.

Слова «працаўладкаванне» на польскую мову перакладаецца як zatrudnienie. Каб мігранты пры працаўладкаванні адчувалі як мага менш цяжкасцяў, польскае Міністэрства працы рыхтуе змены ў заканадаўства, дзякуючы якім мясцовыя аддзелы занятасці Powiatowy Urząd Pracy (PUP) змогуць узяць на сябе задачы, звязаныя з выдачай замежнікам дазволаў на працу на доўгі тэрмін.

Гэта дазволіць значна зменшыць чэргі на атрыманне такіх дазволаў, тэрмін чакання якіх сёння складае ў сярэднім 4-5 месяцаў.

Трэба сказаць, аддзелы PUP ужо і цяпер выконваюць нямала абавязальніцтваў, звязаных з легалізацыяй кароткатэрміновай працы для мігрантаў. Напрыклад, адказваюць за выдачу сезонных дазволаў на працу ў сельскай гаспадарцы і турызме. Менавіта ў PUP польскія працадаўцы рэгіструюць заявы пра даручэнне працы іншаземцу, на падставе якіх той можа афіцыйна працаваць да 6 месяцаў у годзе.

Супрацоўнікі PUP падкрэсліваюць, што ім неабходна быць гнуткімі і як мага хутчэй адаптавацца да таго, як змяняецца рынак працы, і якія чаканні працадаўцаў. А для тых самае галоўнае – хутка ўладзіць фармальнасці, якія тычацца працаўладкавання грамадзяніна іншай краіны і не страціць патэнцыйнага працаўніка.

Акрамя гэтых паправак у працоўнае заканадаўства, польскі Саўмін у пачатку студзеня прыняў змены ў закон пра лекараў і стаматолагаў, якія анансаваў раней. Яны пачнуць дзеянне з 1 красавіка гэтага года і палегчаць працаўладкаванне медыкам не з краінаў Еўразвязу, у тым ліку з Беларусі.

Дарэчы, з гэтага года ў Польшчы павышаная мінімальны пагадзінны заробак. Раней ён складаў 14,7 злотых (8 рублёў), а цяпер вырас да 17 злотых (9,3 рубля). Мінімальны заробак з гэтага года складае 2600 злотых «бруднымі» (1426 рублёў) – на 350 злотых больш, чым летась.

Да канца года польскі ўрад абяцае павысіць яго да 3 тысячаў (1646 рублёў). Добры шанец для закладнікаў «росквіту», што мыкаюцца ў родных лопухах на 170 рублёў за месяц.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках