29 сакавiка 2024, Пятніца, 8:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Euronews: У Беларусі раскручваецца «цукровая справа»

7
Euronews: У Беларусі раскручваецца «цукровая справа»

Знікненне дырэктараў цукровых кампаній звярнула ўвагу за мяжой.

У Беларусі за апошнія некалькі дзён зніклі дырэктары ўсіх чатырох цукровых заводаў краіны, гаворыцца ў рэпартажы Euronews. Як адзначаецца, гэта можа быць звязана з расследаваннем справы аб карупцыі ў гэтай галіне.

Паведамляецца, што ў пятніцу, 24 студзеня, дырэктар Гарадзейскага камбіната Міхаіл Крыштаповіч ляцеў на адпачынак, але рэйс Менск – Мюнхен развярнулі ў раёне польскага Уроцлава. Крыштаповіча знялі з борта ў Гародні. Акрамя таго, у суботу на камбінаце прайшоў ператрус, кабінет дырэктара апячаталі.

У панядзелак 27 студзеня высветлілася, што ў пятніцу "паляцеў у адпачынак" і дырэктар Слуцкага цукрарафінаднага завода Мікалай Пруднік. Шэраг мясцовых СМІ паведамляе, што Прудніка знялі з таго самага рэйса, што і Крыштаповіча. На гэты момант пра яго месцазнаходжанне нічога не вядома.

З працоўнага месца таксама знік дырэктар Жабінкаўскага цукровага завода Віктар Міронаў. "У Менск з'ехаў" і Дзмітрый Ягораў, які ўзначальвае завод у Скідзелі. У аўторак на працы ён не з'явіўся. На пытанне журналістаў, дзе Дзмітрый Уладзіміравіч, у прыёмнай адказалі, што "не могуць нічога сказаць". У панядзелак кайданкі надзелі і на некалькіх супрацоўнікаў Скідальскага цукровага завода, нібыта паводле падазрэння ў атрыманні хабару. На самім прадпрыемстве інфармацыю не пацвярджаюць.

Крыніцы ў беларускіх СМІ ўдакладнілі, што "цукровую справу" (як яе ахрысцілі журналісты) расследуе Камітэт дзяржаўнай бяспекі Беларусі. На гэты момант праваахоўныя органы сітуацыю ніяк не камэнтуюць.

Фігурантам "цукровай справы" стаў і кіраўнік Беларускай цукровай кампаніі Дзмітрый Кірылаў. Журналісты паспрабавалі з ім звязацца ў панядзелак і ў аўторак, але на працоўным месцы ён так і не з'явіўся.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках