28 сакавiка 2024, Чацвер, 17:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Баста!»: Паўтара мільярда даляраў на выратаванне дыктатара-недалугі ніяк не дастаткова

23
«Баста!»: Паўтара мільярда даляраў на выратаванне дыктатара-недалугі ніяк не дастаткова

На лічыльнік у Беларусі ставяць цэлыя вобласці.

Калі грошай няма, а вельмі хочацца, улады звыкла лезуць у нашы кішэні. Але цяпер зусім бяда - «вайна ідзе», як прагаварыўся чарговым разам Лукашэнка. Таму на лічыльнік ставяць цэлыя вобласці, піша Telegram-канал «Баста!».

Паводле слоў прэм'ер-міністра Сяргея Румаса, аграпрамысловы комплекс Віцебскай вобласці назапасіў завінавачанасць на 3 млрд рублёў. Спецыялісты прапрацоўвалі розныя варыянты, што рабіць з гэтай запазычанасцю, але да адзінай высновы пакуль не прыйшлі. Што рабіць? А нічога - круціцеся, як хочаце, а паўтара мільёна даляраў на парады, палацы і падачкі напярэдадні выбараў знайсці давядзецца.

Лукашэнка сёння так шчыра і сказаў. Рэфармаваць эканоміку, прыцягваць інвестыцыі? Не, проста ўсё аддаць. Шукайце, дзе хочаце. На вайне, як на вайне.

А іншым абласцям раім не расслабляцца - паўтара мільярда даляраў на выратаванне дыктатара-недалугі ніяк не дастаткова.

Напісаць каментар 23

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках