29 сакавiка 2024, Пятніца, 2:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі прадоўжыўся судовы канвеер над абаронцамі незалежнасці

9
У Беларусі прадоўжыўся судовы канвеер над абаронцамі незалежнасці

На сённяшні дзень прысудзілі 345 дзён арышту і 129 тысяч рублёў штрафу.

У снежні 2019 і студзені 2020 года ў Беларусі прайшло больш за 170 судоў над актывістамі за ўдзел у акцыях 7, 8, 20 і 21 снежня, накіраваных супраць «паглыбленай інтэграцыі» з Расеяй, паведамляе сайт праваабарончага цэнтра «Вясна».

Суды трываюць.

На 29 студзеня агульная сума штрафаў, атрыманых удзельнікамі акцый, склала 129 087,5 рубля (блізу 60,7 тысячы даляраў).

13 чалавек асудзілі на 345 дзён арышту.

Судовыя працэсы за акцыі трываюць:

29, 30 і 31 студзеня 3, 4 і 5 лютага ў судзе Партызанскага раёна Менска - над Вячаславам Сіўчыкам, за ўдзел у акцыях у розныя дні;

30 студзеня ў судзе Чыгуначным раёнеВіцебска пройдзе чарговы суд над Таццянай Севярынец;

31 студзеня ў судзе Фрунзенскага раёна Менска адновіцца працэс над Мікалаем Маслоўскім;

10 лютага ў судзе Шклоўскага раёна будуць судзіць Рыгора Кастусёва;

Таксама, паводле інфармацыі праваабаронцаў, позвы ў суд за ўдзел у акцыях чакаюць Мікалай Статкевічі Алесь Абрамовіч (міліцыя склала на іх пратаколы за акцыю 20 снежня ў Менску), а таксама Алена Янушкоўская (за акцыю 29 снежня ў Віцебску).

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках