19 красавiка 2024, Пятніца, 8:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Байдэн назваў Мішэль Абаму прэтэндэнткай на пасаду віцэ-прэзідэнта ЗША

3
Байдэн назваў Мішэль Абаму прэтэндэнткай на пасаду віцэ-прэзідэнта ЗША
МІШЭЛЬ АБАМА

Былая першая лэдзі ЗША можа стаць новым віцэ-прэзідэнтам краіны.

Былы віцэ-прэзідэнт ЗША, чалец Дэмакратычнай партыі Джо Байдэн палічыў за лепшае б, каб былая першая лэдзі Мішэль Абама стала наступным віцэ-прэзідэнтам. Пра гэта Байдэн заявіў падчас візіту ў горад Маскацін, штат Аёва, паведаміла 28 студзеня выданне The Hill, піша «Гордон».

Адзін з выбаршчыкаў спытаў Байдэна, як ён разглядае магчымасць прызначэння Абамы суддзёй Вярхоўнага суда, на што экс-віцэ-прэзідэнт заявіў, што хацеў бы гэтага, але не думае, што такое здарыцца. Тады выбаршчык удакладніў, пра якога менавіта Абаму ідзе гаворка. Байдэн адказаў, што, на ягоную думку, «Мішэль стане віцэ-прэзідэнтам».

Раней Байдэн заяўляў, што ў выпадку перамогі на прэзідэнцкіх выбарах ён гатовы разглядаць на пасаду віцэ-прэзідэнта прадстаўніка Рэспубліканскай партыі. Сам Байдэн з'яўляецца дэмакратам.

Прэзідэнцкія выбары ў ЗША запланаваныя на 3 лістапада 2020 года. Сярод асноўных кандыдатаў - цяперашні кіраўнік ЗША Дональд Трамп, які раней заяўляў, што ўпэўнены ў сваёй перамозе, былы чалец Палаты прадстаўнікоў Джо Уолш, Джо Байдэн і сенатар ад штата Вермонт Бенры Сандэрс.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках