16 красавiка 2024, aўторак, 11:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Глабальны індэкс бяспекі здароўя: Беларусь заняла 108-ы радок

6
Глабальны індэкс бяспекі здароўя: Беларусь заняла 108-ы радок
ЖОЎТЫМ КОЛЕРАМ ВЫЗНАЧАНЫЯ «НАЙБОЛЬШ ПАДРЫХТАВАНЫЯ» КРАІНЫ, А БОЛЬШ ЦЁМНЫМ КОЛЕРАМ - МЕНШ ПАДРЫХТАВАНЫМ.
ІНФАГРАФІКА: GHSINDEX.ORG

Ва ўсіх нашых суседзяў рэйтынг выйшаў значна лепшым.

Беларусь заняла 108-ы радок з амаль 200 у Глабальным рэйтынгу бяспекі здароўя (Global Health Security Index). Фактычна, аўтары аналізавалі, наколькі краіны гатовыя адрэагаваць на ўспышкі хвароб, паведамляе tut.by.

Індэкс Global Health Security Index, фактычна, ацэньвае магчымасць прадухіліць, а таксама змагацца з успышкамі хвароб. Рэйтынг са 195 краін склалі на аснове звестак з адкрытых крыніц паводле 6 катэгорый: прадухіленне з'яўлення або вызвалення ўзбуджальнікаў хваробы, ранняе выяўленне і інфармаванне астатніх краін, хуткі «адказ» на эпідэмію, гатоўнасць сістэмы аховы здароўя лячыць хворых і абараніць сваіх работнікаў, адпаведнасць міжнародным нормам, а таксама агульная ўразлівасць навакольнага асяроддзя і самой краіны для біялагічных пагроз.

Беларусь заняла 108-ю пазіцыю ў рэйтынгу са 195 краін, набраўшы 35 балаў, і выявілася блізкай паводле ацэнкі да Балівіі, Парагвая, Намібіі, Кот-д'Івуара, Ганы ці Пакістану.

Калі глядзець дэталёва, то найлепшыя ацэнкі ў Беларусі - у пытанні аб агульнай уразлівасці краіны для эпідэмій, а таксама хуткай рэакцыі на рызыкі. Менш за ўсё балаў аўтары выставілі за магчымасць краіны прадухіляць успышкі.

Для параўнання, ва ўсіх нашых суседзяў рэйтынг выйшаў значна лепшым: Латвія на 17-м месцы (63 балы), Польшча на 32-м месцы (55 балаў), Літва на 33-й пазіцыі (55 балаў), Расея на 63-й (44 балы). Украіна на 94-м месцы (38 балаў).

Рэйтынг узначалілі ЗША (84 балы), Вялікая Брытанія (78) і Нідэрланды (76), далей ідуць Аўстралія, Канада, Тайланд, Швэцыя, Данія, Паўднёвая Карэя, Фінляндыя.

Горш за ўсё справы ідуць у Экватарыяльнай Гвінеі (16 балаў), Самалі (17), Паўночнай Карэі (17), а таксама Сан-Томе і Прынсэп, Маршалавых выспах, Емене, Кірыбаці, Сірыі, Гвінеі-Бісаў і Габоне.

Галоўная выснова даследчыкаў несуцяшальная: ніводная краіна ў свеце не гатовая поўнасцю да эпідэмій і пандэмій. У кожнай ёсць прабелы ў сістэме. Агульны бал «гатоўнасці» ўсіх краін склаў толькі 40 балаў з магчымых 100.

«Біялагічныя пагрозы - натуральныя, наўмысныя або выпадковыя - у кожнай краіне могуць прадстаўляць пагрозу для здароўя насельніцтва свету, міжнароднай бяспецы і сусветнай эканоміцы. Паколькі інфекцыйныя захворванні не маюць межаў, <...> кожная краіна павінна быць празрыстай у сваіх магчымасцях, каб гарантаваць суседзям, што яна можа прадухіліць ператварэнне ўспышкі ў міжнародную катастрофу», - сказана ў дакладзе.

Аўтары індэкса падкрэсліваюць: свет і далей будзе сутыкацца з выбліскамі, да якіх мала падрыхтаваны. Змяненне клімату, урбанізацыя, масавая міграцыя - гэта ідэальныя ўмовы для з'яўлення і распаўсюджвання патагенаў.

Гэты рэйтынг - гэта супольны праект Цэнтра бяспекі здароўя ім. Джона Хопкінса (ЗША), амерыканскай некамерцыйнай Ініцыятывы ў скарачэнні ядзернай пагрозы і брытанскай даследчай кампаніі Economist Intelligence Unit.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках