18 красавiка 2024, Чацвер, 16:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Навукоўцы: Хуткасць хады звязана з інтэлектам

20
Навукоўцы: Хуткасць хады звязана з інтэлектам

Навукоўцы прааналізавалі хуткасць хады сотняў людзей сярэдняга ўзросту.

Даследаванне, апублікаванае ў часопісе Амерыканскай медыцынскай асацыяцыі і заснаванае на аналізе хуткасці хады сотняў людзей сярэдняга ўзросту, паказала, што IQ людзей, што хутка перасоўваюцца, ва ўзросце 45 гадоў у сярэднім на 16 балаў вышэйшы, чым у іх больш павольных аднагодкаў, паведамляе РБК.

Характэрна, што лекары даўно аналізуюць хуткасць хады для разумення кагнітыўных здольнасцяў пажылых людзей, аднак дагэтуль ніхто не меркаваў, што гэта ж тычыцца людзей сярэдняга ўзросту і маладзейшых. Больш за тое, са слоў навукоўцаў, падобныя тэсты могуць дапамагчы ў раннім выяўленні дэменцыі.

МРТ-даследаванні таксама паказалі, што «павольныя людзі» ва ўзросце 45 гадоў, як правіла, маюць больш нізкі агульны аб'ём мозгу, меншую сярэднюю таўшчыню кары, меншую плошчу паверхні мозгу і больш высокую частату праяў гіперінтэнсіўнасці белага рэчывы, невялікіх пашкоджанняў, звязаных з хваробай дробных сасудаў галаўнога мозгу.

Тыя, у каго больш павольная хада, таксама паказвалі не такія добрыя вынікі пры выкананні фізічных практыкаванняў і ў тэстах на стан здароўя - іх лёгкія, зубы і імунная сістэма як правіла знаходзяцца ў горшай форме, чым у тых, хто ходзіць хутчэй. Іншае даследаванне паказала, што тыя, што ходзяць павольна нават выглядаюць старэйшымі: да такой высновы прыйшлі восем экспэртаў, якія ацэньвалі ўзрост людзей па фотаздымках.

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках