23 красавiка 2024, aўторак, 17:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Nexta: У Лукашэнкі з'явіўся новы самалёт

135
Nexta: У Лукашэнкі з'явіўся новы самалёт

Кошт бізнес-джэта - больш за $60 мільёнаў.

Гэта прыватны бізнэс-джэт Gulfstream G550 з бартавым нумарам EW-001PJ, які кажа пра яго дачыненні да першых асоб краіны. Гэта ж пацвярджае і ліўрэя самалёта, выкананая ў колерах дзяржаўнага сцяга, піша тэлеграм-канал Nexta.

Кошт джэта па каталогу складае $61 500 000. І гэта без уліку заказнога ўнутранага аздаблення і абсталявання, якое амаль напэўна прысутнічае на ўрадавай «птушачцы». Дарэчы, далёкасць палёту гэтай мадэлі складае 12 500 кіламетраў (гэта як да Дубая і назад).

Як паведамляюць крыніцы ў Нацыянальным аэрапорце «Менск», новы самалёт упершыню прыбыў у Менск яшчэ ў другой палове верасня. Угода куплі пры гэтым праходзіла праз прыватную аўстрыйскую кампанію, якая набыла гэты борт і перагнала яго ў Менск. І толькі пасля гэтага «птушка» стала ўласнасцю Рэспублікі Беларусь для Лукашэнкі.

Новая цацка будзе выкарыстоўвацца сям'ёй Лукашэнкі - гэтая інфармацыя таксама пацверджаная. А вось ці заменіць адносна невялікі джэт лайнеры Boeing 737 (бартавы нумар EW-001PA) і 767 (EW-001PB), што выкарыстоўваюцца Лукашэнкам, пакуль невядома. Цалкам магчыма, што Gulfstream будзе выкарыстоўвацца выключна для прыватных паездак.

Напісаць каментар 135

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках