20 красавiка 2024, Субота, 19:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расея спыніла пастаўкі нафты на беларускія НПЗ

149
Расея спыніла пастаўкі нафты на беларускія НПЗ

Масква і Менск не могуць дамовіцца.

Расея з 1 студзеня спыніла падачу нафты для беларускіх нафтаперапрацоўчых заводаў. Пра гэта паведамляе РІА «Навіны» са спасылкай на крыніцу ў нафтавай галіне Беларусі.

Раней пра такое развіццё падзей паведамляў Reuters са спасылкай на крыніцы ў нафтавай галіне.

Нагадаем, Масква і Менск не могуць дамовіцца наконт кошту на нафту, тарыфу на транзіт праз тэрыторыю Беларусі, а таксама пра кампенсацыю за пагаршэнне эканомікі беларускіх НПЗ пасля правядзення падатковага манеўру ў РФ.

Аляксандр Лукашэнка 31 снежня пасля тэлефоннай размовы з прэзідэнтам Расеі правёў нараду з кіраўніцтвам нафтахімічнага комплексу краіны.

Паводле вынікаў нарады старшыня канцэрна «Белнафтахім» Андрэй Рыбакоў паведаміў, што дыктатар даў даручэнне забяспечыць ужо ў найбліжэйшыя дні пастаўку нафты з альтэрнатыўных крыніцаў. Перш за ўсё размова ідзе пра пастаўкі чыгуначным транспартам з партоў на Балтыцы, а таксама пра задзейнічанне для альтэрнатыўных паставак нафтаправода «Дружба».

Інфармацыю пра спыненне паставак пацвердзілі ў «Белнафтахіме», паведамляе БелТА.

Напісаць каментар 149

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках