19 красавiка 2024, Пятніца, 16:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка спыніў экспарт нафтапрадуктаў

147
Лукашэнка спыніў экспарт нафтапрадуктаў

Праз пагрозу дэфіцыту паліва на беларускім рынку.

Беларусь з 1 студзеня 2020 года прыпыніла экспарт нафтапрадуктаў. Пра гэта паведамілі ў дзяржканцэрне «Белнафтахім».

«Экспарт часова прыпынены для забеспячэння патрэб унутранага рынку ў нафтапрадуктах», - сказалі ў канцэрне.

Раней найбуйнейшы аператар АЗС «Беларуснафта» заявіў, што дэфіцыту паліва ў Беларусі не чакаецца на фоне прыпынення паставак нафты з Расеі з 1 студзеня 2020 года. У кампаніі створаны дастатковыя запасы ўсіх тыпаў паліва, якіх дастаткова мінімум на 10 дзён.

У «Белнафтахіме» падкрэслілі, што запасы паліва і рэжым працы нафтаперапрацоўчых заводаў дазваляюць у поўным аб'ёме забяспечыць патрэбнасці ўнутранага рынку ва ўсіх тыпах маторнага паліва.

З 1 студзеня спыніліся пастаўкі нафты з Расеі на заводы ў Мазыры і Наваполацку. НПЗ знізілі загрузку магутнасцяў і працягваюць працу на назапашаных у снежні запасах сыравіны.

Масква і Менск не могуць дамовіцца наконт кошту нафты, тарыфу на транзіт праз тэрыторыю Беларусі, а таксама аб кампенсацыі за пагаршэнне эканомікі беларускіх НПЗ пасля правядзення падатковага манеўру ў РФ.

Аляксандр Лукашэнка 31 снежня пасля тэлефоннай размовы з прэзідэнтам Расеі правёў нараду з кіраўніцтвам нафтахімічнага комплексу краіны.

Па выніках нарады старшыня канцэрна «Белнафтахім» Андрэй Рыбакоў паведаміў, што дыктатар даў даручэнне забяспечыць ужо ў найбліжэйшыя дні пастаўку нафты з альтэрнатыўных крыніц. Перш за ўсё размова ідзе аб пастаўках чыгуначным транспартам з партоў на Балтыцы, а таксама аб задзейнічанні для альтэрнатыўных паставак нафтаправода «Дружба».

Напісаць каментар 147

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках