19 красавiка 2024, Пятніца, 22:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Улады хочуць зрабіць з трасы М1 «дарогу без абмежаванняў»

8
Улады хочуць зрабіць з трасы М1 «дарогу без абмежаванняў»

Адрэзак трасы М1/Е30 праходзіць маршрутам Берасце - Менск - мяжа РФ.

Траса М1/Е30 была пабудавана перад маскоўскай Алімпіядай-80. У 2008 годзе на беларускай частцы магістралі быў зроблены існы рамонт, але цяпер пакрыццё зноў патрабуе абнаўлення. Міністр транспарту і камунікацый Беларусі Аляксей Аўраменка паабяцаў, што М1 чакае вялікая мадэрнізацыя.

- Сёлета мы будзем рыхтаваць тэхніка-эканамічнае абгрунтаванне і працаваць з Азіяцкім банкам інфраструктурных інвестыцый. Яны выказалі зацікаўленасць узяць удзел у рэалізацыі гэтага праекта. Цяпер ідзе распрацоўка канцэпцыі.

Як адзначае са спасылкай на чыноўніка sb.by, у планах беларускіх уладаў зрабіць «дарогу без абмежаванняў», прыбраўшы ўсе аднаўзроўневыя перасячэнні і пешаходныя пераходы. Пры гэтым міністр не распавёў, ці дазволіць вялікае абнаўленне падняць хуткасны ліміт на магістралі.

- Рамонт пакрыцця плануецца выконваць паэтапна, для гэтага важна цяпер вызначыць першачарговыя адцінкі. «Агулам наша задача на 2020 год - зрабіць тэхніка-эканамічнае абгрунтаванне і прыйсці да разумення з банкам. Працы пачнуцца не раней за 2021 год», - рэзюмаваў Аляксей Аўраменка.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках