20 красавiка 2024, Субота, 3:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Як жыхары СССР замест «Паршэ» атрымалі ВАЗ-2106

39
Як жыхары СССР замест «Паршэ» атрымалі ВАЗ-2106

У гісторыі савецкага аўтапрама быў адзін цікавы выпадак.

У пачатку 1970-х гадоў АўтаВАЗ пастанавіў, што час заняцца мадэрнізацыяй «тройкі». І каб справа зрушылася з мёртвай кропкі, кіраўніцтва завода пастанавіла звярнуцца па дапамогу да сваіх нямецкіх калег з «Паршэ» (у той перыяд якраз былі ўсталяваныя сяброўскія сувязі паміж нямецкай кампаніяй і Міністэрствам знешняга гандлю СССР). Штутгарт «прыняў выклік» з Тальяці і ў 1976 годзе паказаў сваё бачанне абнаўлення ВАЗ-2103, піша «Обозреватель».

«Паршэ» паставіўся з усёй сур'ёзнасцю да просьбы савецкіх калег і прарабіў маштабную працу, прапанаваўшы шэраг ідэяў як у дызайне, так у эрганоміцы і тэхнічным складніку.

У першую чаргу, у «Паршэ» хацелі, каб аўтамабіль адпавядаў апошнім нормам еўрапейскай бяспекі. Для гэтага з «тройкі» прыбралі ўвесь храмаваны дэкор, уключаючы молдынгі і бамперы (металічныя замянілі на пластыкавыя, афарбаваныя ў колер кузава), а пярэднюю панэль салона зрабілі больш спадзістай. Заадно была палепшаная аэрадынаміка кузава і шумаізаляцыя (як знешняя, так і ўнутраная).

Потым нямецкія інжынеры зрабілі тое, што Аўтавазу дагэтуль цяжка даецца – павысілі антыкаразійную абарону машыны. Акрамя таго, былі абраныя больш удалыя налады падвескі, а рухавік стаў адпавядаць эканамічным нормам Старога Свету.

Здавалася б, з такім абнаўленнем ВАЗ-2103 павінен быў стаць больш зручным, камфортным і бяспечным аўтамабілем, аднак савецкі бок не прыняў бачанне «Паршэ». АўтаВАЗ уважыў гэты праект занадта радыкальным і дарагім ды неўзабаве запусціў у серыю свой варыянт абнаўлення. Сёння мы яго ведаем як ВАЗ-2106.

Напісаць каментар 39

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках