19 красавiка 2024, Пятніца, 3:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускі ксёндз, які перамог Мефістофеля

Беларускі ксёндз, які перамог Мефістофеля

Невядомая гісторыя Адама Станкевіча.

У аснове новага фільму з цыклу «Лабірынты» на телеканале «Белсат» – гульня ў кошкі-мышкі ксяндза Адама Станкевіча, які ў 1930-40-ыя гады марыў пра стварэнне незалежнага беларускага касцёлу, і энкавэдыста на мянушку Мефіста. Хто каго перагуляе? Хто схібіць?

Абсяг дзейнасці Адама Станкевіча не можа не ўразіць: душпастыр і рэлігійны пісьменнік, ён ствараў беларускія гурткі, рэдагаваў газеты і часопісы, засноўваў друкарні, выдавецтвы і культурніцка-асветніцкія арганізацыі, быў паслом польскага Сейму. Станкевіч быў першы, хто вывучаў судовую справу Каліноўскага і адшукаў асобныя нумары «Мужыцкай праўды». У кнізе пра Францішка Багушэвіча ўпершыню змясціў рэдкі фотаздымак паэта.

У 1930–1940-я гады Адам Станкевіч жыў у Вільні ды меў складаныя стасункі з рознымі ўладамі, якія кіравалі ў той перыяд. Польскі касцёл ціснуў на Станкевіча, каб той адмовіўся ад беларускай мовы пры казанях. Акупацыйная нямецка-фашысцкая адміністрацыя спрабавала выкарыстаць ксяндза ў сваіх прапагандысцкіх мэтах, а савецкія спецслужбы пры канцы Другой сусветнай вайны – у сваіх. Пры гэтым НКВД рознымі спосабамі вербаваў Станкевіча, нават паабяцаўшы яму здзейсніць мару ягонага жыцця – закласці новы беларускі касцёл.

Чалавек вялікай духоўнай сілы, нязломны ў дасягненні мэтаў, непадкупны, Станкевіч сутыкаўся са шматлікімі спакусамі, праз якія мала хто з нас змог бы прайсці. Толькі ці ўдалося яму цалкам іх абмінуць? Глядзіце ў новай серыі «Лабірынтаў».

У фільме выкарыстаныя ўнікальныя, дасюль нідзе не публікаваныя дакументы ды сведчанні, пратаколы допытаў, лісты і дзённікі.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках