28 сакавiка 2024, Чацвер, 21:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

СМІ: Беларусь прапанавала Расеі адмовіцца ад даляра ў разліках за газ

34
СМІ: Беларусь прапанавала Расеі адмовіцца ад даляра ў разліках за газ

Пытанне прапрацоўваецца ў рамках адпаведнай стратэгіі.

Менск хоча прапанаваць змяніць пагадненне з Расеяй, выключыўшы магчымасць разліку ў замежнай валюце на тэрыторыі Беларусі паміж рэзідэнтамі за прыродны газ.

Як паведамляе «Эхо Москвы», ва ўрадзе і Нацбанку Беларусі мэта гэтай пастановы тлумачыцца падвышэннем даверу да беларускага рубля. Пытанне прапрацоўваецца ў рамках адпаведнай стратэгіі.

У пастанове адзначаецца, што выкарыстанне даляра пры разліках у паліўна-энэргетычнай сферы падвышае на яе попыт з боку эканамічных агентаў. Той факт, што кошты намінуюцца ў валюце «ўносіць дысбаланс на ўнутраны валютны рынак», а таксама «павялічвае неабгрунтаваныя дэвальвацыйныя чаканні з боку насельніцтва».

Нагадаем, 31 снежня пасля напружаных перамоў Менску атрымалася дамагчыся, каб леташні кошт газу захавалася яшчэ на два месяцы. Пры гэтым не ўдакладнялася, ці плануецца перагляд умоў пасля лютага.

Напісаць каментар 34

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках