29 сакавiка 2024, Пятніца, 9:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейскі ракетны крэйсер «Маршал Усцінаў» не змог прышвартавацца да пірса ў Стамбуле

25
Расейскі ракетны крэйсер «Маршал Усцінаў» не змог прышвартавацца да пірса ў Стамбуле
ФОТА: ENG.MIL.RU

Плывучая рэзідэнцыя прэзідэнта РФ вярнулася на стаянку ў адкрытым моры.

Расейскі ракетны крэйсер «Маршал Усцінаў», плывучая рэзідэнцыя прэзідэнта РФ Уладзіміра Пуціна, не здолеў прышвартавацца да пірса ў Стамбуле і вярнуўся на стаянку ў Мармуровым моры.

Як інфармуе Цензор.НЕТ, пра гэта напісаў кіраўнік праекта ў Інстытуце Чарнаморскі стратэгічных даследаванняў, журналіст Андрэй Кліменка на сваёй старонцы ў Facebook.

«Стамбульскія нягоды і прыгоды ракетнага крэйсера «Маршал Усцінаў» - плывучай рэзідэнцыі прэзідэнта РФ для знаходжання ў Стамбуле - не скончыліся. Аб 11:00 (кіеўскі час) 2020/01/06 ажно чатыры турэцкія буксіры сумленна спрабавалі дапамагчы паставіць яго на ганаровае месца - вайсковы прычал на мысе Сарайбурну (фота 1). Але ... «не змаглі»... Вярнуўся на якарную стаянку ў Мармуровае мора (фота 2)», - напісаў ён.

ФОТА: КЛІМЕНКА/FACEBOOK
ФОТА: КЛІМЕНКА/FACEBOOK
Напісаць каментар 25

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках