19 красавiка 2024, Пятніца, 10:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ці можа сусвет быць замкнёны ў кола?

18
Ці можа сусвет быць замкнёны ў кола?

Нечаканае адкрыццё.

Прааналізаваўшы звесткі аб найстаражытным выпраменьванні ва ўсім сусвеце, фізікі засталіся ў здзіўленні і заявілі пра тое, што сусвет можа быць замкнёны ў пятлю, піша «Папулярная механіка».

Уявіце сабе, што Вы адпраўляецеся ў касмічнае падарожжа. Вы праплываеце паўз Марс, Нэптун, Плутон, працінаеце прастору Птушынага шляху, вылятаеце за межы галактыкі, затым галактычнага кластара... Што ж чакае далей?

Вельмі імаверна, што ў канчатковым выніку Вы вернецеся ў зыходны пункт.

У новым артыкуле, апублікаваным у часопісе Nature Astronomy, суполка даследчыкаў прыйшла да вельмі арыгінальнай высновы. Навукоўцы сцвярджаюць, што існуе невялікая імавернасць таго, што сусвет замкнёны і з’яўляецца нечым накшталт пятлі. Уся рэч у тым, што суполка паўторна прааналізавала звесткі аб касмічным выпраменьванні, якое лічыцца найстарэйшай з'явай ва ўсім вядомым нам сусвеце і, магчыма, памятае яшчэ Вялікі выбух. І ў гэтых звестках выявілася дзіўная анамалія.

Агляд звестак эксперыменту Еўрапейскага касмічнага агенцтва выявіў значна больш выпадкаў гравітацыйнага лінзавання мікрахвалевага святла (якое і складае касмічнае фонавае выпраменьванне), чым чакалася. Гэта надта бянтэжыць, бо навукоўцы цяпер не могуць растлумачыць, як менавіта гравітацыя магла б скрывіць гэтае мікрахвалевае святло.

Каб ўлічыць разбежнасць у сваіх разліках, навукоўцы дадалі пераменную A_lens у сваю мадэль сусвету. Але суполка прызнае, што яе цяжка ўзгадніць з іншымі вядомымі параметрамі, такімі як агульнай тэорыя рэлятыўнасці Айнштайна. І вось чаму: паводле звестак Live Science, суполка ў выніку атрымала стандартнае адхіленне 3,5 сігма, што нашмат ніжэй за інтэрвал 5 сігмаў, на які фізікі абапіраюцца для пацверджання тэорыі.

Надоечы іншы дакумент прыйшоў да аналагічнай высновы, але з яшчэ меншай статыстычнай пэўнасцю. Напрыклад, артыкул, надоечы змешчаны на сэрвэры arXiv касмалогіі Кембрыджскага ўніверсітэта, аналізуе меншую частку тых жа звестак і таксама вывеў довады замкнёнай сістэмы светабудовы. Аднак, калі дуэт даследчыкаў параўнаў свае вынікі з іншымі наборамі звестак, яны паказалі на карысць пляскатага, бясконцага сусвету. У выніку ўсе яшчэ больш заблыталіся.

Пацвярджэнне гэтай тэорыі створыць вялізную праблему для фізікаў і разбурыць шмат якія нашы ўяўленні аб сусвеце. Толькі час і большая колькасць даследаванняў дапамогуць нам нарэшце дакапацца да праўды і зразумець, у якім сусвеце мы жывем.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках