25 красавiка 2024, Чацвер, 2:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Знойдзеная першая планета памерам з Зямлю ў зоне населенасці

3
Знойдзеная першая планета памерам з Зямлю ў зоне населенасці
СКРЫНШОТ З ВІДЭА

Будучыя місіі могуць вызначыць, ці ёсць на планеце атмасфера.

Касмічны тэлескоп TESS выявіў сваю першую планету памерам з Зямлю ў населенай зоне - TOI 700 d. Яна круціцца вакол зоркі, і на ёй патэнцыйна можа быць жыццё. Новая планета круціцца з перыядам 37 дзён вакол чырвонага карліка TOI 700, адзначаюць у NASA.

На працягу 11 месяцаў назіранняў на зорцы не знайшлі выбліскаў, а гэта павышае шанцы планеты быць прыдатнай для жыцця. У сістэме TOI 700 таксама ёсць яшчэ дзве планеты, бліжэйшая да зоркі - каменная - з перыядам кручэння 10 дзён. Сярэдняя планета, якая можа быць газавай, круціцца за 16 дзён, паведамляе zn.ua.

Будучыя місіі могуць быць у стане вызначыць, ці ёсць на гэтых трох планетах атмасферы, і калі так, то нават вызначыць іх склад.

«TESS быў распрацаваны і запушчаны спецыяльна для пошуку планет памерам з Зямлю, якія круцяцца вакол найбліжэйшых зорак», - адзначыў Пол Герц, дырэктар аддзела астрафізікі ў штаб-кватэры NASA ў Вашынгтоне.

TESS на працягу сваёй двухгадовай місіі павінен дапамагчы навукоўцам знайсці новыя планеты, прыдатныя да жыцця. Мяркуецца, што тэлескоп, абсталяваны чатырма шырокавугольнымі камерамі, вывучыць больш за 200 тысяч зорак на адлегласці да 300 светлавых гадоў. Спадарожнік будзе шукаць на яркім фоне зорак маленькія плямы, якія могуць быць планетамі. Усяго навукоўцы разлічваюць выявіць некалькі тысяч планет, якімі ў далейшым будуць больш паглыблена займацца іншыя тэлескопы.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках