19 красавiка 2024, Пятніца, 10:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Большасць пасажыраў упалага ў Тэгеране ўкраінскага самалёта былі іранцамі і канадцамі

Большасць пасажыраў упалага ў Тэгеране ўкраінскага самалёта былі іранцамі і канадцамі
ФОТА: IRNA.IR

З'явіліся звесткі пра грамадзянства пасажыраў і экіпажа.

Большасць пасажыраў украінскага самалёта, пацярпелага крушэнне ў Тэгеране, былі грамадзянамі Ірана.

Пра гэта паведаміў кіраўнік іранскай управы ў надзвычайных сітуацыях, пішуць РІА Навіны.

CНБА Украіны заявіў, што на борце самалёта ўкраінскай авіякампаніі МАУ, які сёння пацярпеў крушэнне ў Іране, знаходзіліся 11 грамадзянаў Украіны.

Астатнімі пасажырамі на борце Boeing 737 былі замежныя грамадзяне:

грамадзяне Ірана – 71

грамадзяне Канады – 73

грамадзяне Нямеччыны – 4

грамадзяне Вялікай Брытаніі – 3

грамадзяне Швэцыі – 8

грамадзяне Афганістана – 6.

Раней у арганізацыі «Чырвоны паўмесяц» Ірана заявілі, што верагоднасць таго, што на ўпалым у Тэгеране ўкраінскім самалёце засталіся жывыя пасажыры, роўная нулю.

Украінскі самалёт Боінг 737, які належыць авіякампаніі «Міжнародныя Авіялініі Украіны», пацярпеў крушэнне пасля ўзлёту з іранскага аэрапорта Імама Хамейні.

Спачатку з'явілася інфармацыя, што на ягоным борце знаходзіліся 180 пасажыраў і чальцоў экіпажа. Пасля ў Мінавіяцыі Ірана ўдакладнілі, што ў самалёце былі 167 чалавек. Паводле папярэдняй інфармацыі IRNA, самалёт накіроўваўся ў Кіеў.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках