19 красавiка 2024, Пятніца, 7:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Галоўныя скандалы і хібы-2019 паводле версіі незалежных эканамістаў

2
Галоўныя скандалы і хібы-2019 паводле версіі незалежных эканамістаў

Многія з іх не абышліся без асабістага ўдзелу Лукашэнкі.

Аналітычны цэнтр "Стратэгія" і Навукова-даследчы цэнтр Мізеса, падвялі вынікі развіцця нашай краіны ў мінулым годзе.

Сярод шматлікіх намінацый ёсць і такія: скандал года і крах года, піша «Салiдарнасць».

Топ-13 скандалаў

Незалежныя эканамісты назвалі больш за дзясятак гучных скандалаў 2019 года. Яны вартыя таго, каб быць пералічанымі цалкам.

1. Дзеянні ўладаў Менска, якія парушаюць правы ўласнасці акцыянераў на карысць Менгарвыканкама: «размыццё» дзеляў мінарытарных акцыянераў ў «Будтрэсце №35».

2. Паспешнае спыненне паўнамоцтваў расейскага пасла Міхаіла Бабіча.

3. Скандал паміж Туркменістанам і беларускімі будаўнікамі горна-ўзбагачальнага камбіната ў мястэчку Гарлык. Канфлікт разглядаецца ў шведскім судзе.

4. Ручное рэгуляванне кошту цукру і цэменту, калі гэтыя тавары прадаюцца ў Расеі ад 50 да 100% танней, чым для беларусаў. Аўтамабілі «БелДжы» для расейцаў таксама таннейшыя, чым для беларусаў.

5. Пастаўкі "бруднай" нафты ў Беларусь з Расеі, гучныя патрабаванні ўладаў атрымаць больш за $1 млрд. Кампенсацыі - без падачы дакументальных пацвярджэнняў.

6. Лукашэнка публічна заявіў, што атрымаў у падарунак ад кіраўніка «Тэслы» электракар. Маск гэтую інфармацыю зняпраўдзіў.

7. Галоўны лекар Светлагорскай раённай лякарні Ігар Таўтын звярнуўся праз газету да кіраўнікоў прадпрыемстваў, прадпрымальнікаў, папрасіўшы фінансавую дапамогу для куплі абсталявання для лякарні і рамонту.

8. Пазбаўленне бізнэсоўца Юрыя Чыжа права ўласнасці ў ЗАТ ФК «Дынама - Менск» - амаль праз 20 гадоў пасля ўгоды.

9. Новыя правілы набору ў войска як магутны ўдар па фармаванні сучаснага, канкурэнтаздольнага чалавечага капіталу. Яны пагражаюць узмацненнем адтоку моладзі з краіны.

10. Распачынанне крымінальнай справы ў дачыненні да кіраўніка ТАА «ПАК-кіраванне» Віктара Лемяшэўскага пасля прызначэння яго ў абноўлены склад Савета аб развіцці прадпрымальніцтва.

11. Якасць кіравання падземным гандлёвым цэнтрам «Сталіца» у Менску.

- Толькі «геніі» мэнэджмэнту маглі давесці да стану, калі гандлёвыя комплекс у самым цэнтры Менска, каля двух вакзалаў напаўпусты, - адзначаюць эканамісты.

12. Скасаванне ўказу №488, але дапаўненне Падатковага кодэкса артыкулам №33, падобным пунктамі да скасаванага дакумента. Захаваны небяспечны суб'ектывізм кантралёраў у апісанні і вызначэнні прыроды эканамічных аперацый бізнэсу.

13. Браты з-пад Воранава Павел Вітукевіч і Леанід Ненартовіч ператварылі былое балота ў зону адпачынку, а ўлады запатрабавалі ў іх кампенсацыю на Br450 тысяч. Жыхар Слуцку Уладзімір - просты сельскі жыхар, за адну базавую выкупіў у вёсцы закінуты дзіцячы садок. Цяпер ён вінен дзяржаве больш як Br30 тысяч.

Разгледзеўшы названыя падзеі, незалежныя эканамісты назвалі «пераможцам» намінацыі на скандал года пастаўкі бруднай расейскай нафты і спроба патрабавання ўладаў Беларусі атрымаць больш за $1 млрд кампенсацыі.

Топ-14 хібаў

Не меншы спіс падзей Аналітычны цэнтр "Стратэгія" і Навукова-даследчы цэнтр Мізеса склалі, спрабуючы вызначыць крах года. На іх думку, такім маглі б лічыцца наступныя дзеянні.

1. Крах «выбіць» з Расеі кампенсацыю за яе падатковы манеўр.

2. Міністр у падатках і зборах абяцаў, што будзе шукаць магчымасці для далейшага зніжэння падатковай нагрузкі, але так і не знайшоў.

3. Крах забяспечыць 4% росту ВУП. За студзень - лістапад 2019 года атрымалася толькі 1,1%.

4. Крах уключэння ў гаспадарчы абарот нявыкарыстаных аб'ектаў дзяржаўнай уласнасці.

5. Захаванне архаічнай, непразрыстай, дыскрымінацыйнай сістэмы дзяржаўных закупак.

6. Крах у забеспячэнні аплатнай дысцыпліны, асабліва ў дачыненні да прыватнага сектара. Не палепшылі сітуацыю шматлікія арышты кіраўнікоў дзяржпрадпрыемстваў, якія бралі хабары.

7. Няздольнасць уладаў развязаць праблему т. зв. «тюбетеек».

8. Крах выканання абяцання аб падзеле функцый дзяржавы як уласніка і рэгулятара.

9. Крах адаптацыі заканадаўства аб прыватызацыі да патрабаванняў рэальных рынкавых інвестараў.

10. Крах правесці II Еўрапейскія гульні з матэрыяльнай і нематэрыяльнай выгадай для Беларусі.

11. Няздольнасць Саўміна прыняць рэкамендацыі Нацбанка, міжнародных арганізацый, незалежных навукоўцаў аб прыняцці захадаў для паскарэння эканамічнага росту.

12. Пагроза выкарыстання Нацбанка ў якасці яшчэ большага ўдзельніка камерцыйных аперацый, у тым ліку шляхам стварэння холдынгаў або ўдзелу ў капітале банкаў.

13. Нявывучаны ўрок: улады не прынялі захады для ліквідацыі льгот для стратных, тупіковым праектаў.

14. Крах прыватызацыі ААТ «Краснасельскбудматэрыялы». Чарговым разам не сышліся ў кошце і ўмовах угоды, хоць прадпрыемства мела чыстыя страты.

Крахам года незалежныя эканамісты назвалі рост ВУП усяго на 1,1% - пры планах у некалькі разоў большых.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках