19 красавiка 2024, Пятніца, 14:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пенсіі ў Літве стануць яшчэ большыя

Пенсіі ў Літве стануць яшчэ большыя

Са студзеня пенсіі ў сярэднім павялічацца на 9%.

Са студзеня 2020 года Фонд сацыяльнага страхавання ("Содра") пачынае плаціць павялічаную на 1,83% пасля індэксацыі пенсію, піша Delfi.

"Вышэйшыя пенсіі жыхары Літвы атрымаюць са студзеня - раней, чым паказана ў папраўках да закона аб сацыяльным страхаванні", - сказала дырэктарка "Содры" Юліта Варанаўскенэ.

Толькі атрымальнікі заўчасна налічаных пенсій атрымаюць падвышаныя пенсіі з лютага, бо ім пенсіі плацяць за мінулы месяц, паведамляе "Содра". Сярэдняя пенсія жыхароў, у якіх ёсць патрэбны 30-гадовы стаж, са студзеня павялічыцца на 34 еўры: на 31 праз індэксацыю і на 3 еўры праз павышэнне сумы базавай пенсіі.

Усяго са студзеня пенсіі ў сярэднім павялічацца на 9%. Са студзеня ўсе пенсіі індэксуюцца на 8,11%, акрамя таго, парламент Літвы прыняў пастанову на 1,83% павялічыць базавую суму пенсіі.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках