18 красавiка 2024, Чацвер, 18:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пуцін і Эрдаган адкрылі «Турэцкую плынь»

17
Пуцін і Эрдаган адкрылі «Турэцкую плынь»
ФОТА: APOSTROPHE.UA

Прэзідэнт РФ заявіў, што трубаправод быў пракладзены «ў варожым асяроддзі».

Сёння ў Стамбуле прэзідэнты Расеі і Турцыі Уладзімір Пуцін і Рэджэп Эрдаган адкрылі газаправод «Турэцкая плынь», які злучае Краснадарскі край з Турцыяй і краінамі Паўднёвай Еўропы. Пра гэта паведамляе РБК.

У ходзе цырымоніі Пуцін узгадаў пра перашкоды з боку «некаторых іншых краін», а трубаправод назваў «беспрэцэдэнтным паводле сваіх маштабаў» і пракладзеных па «варожым асяроддзі».

Ён падкрэсліў, што пастаўкі расейскага газу па «Турэцкай плыні» «будуць спрыяць павышэнню энэргетычнай бяспекі Еўропы».

Эрдаган заявіў, што новы газаправод задаволіць патрэбы мільёнаў чалавек.

Прысутны на мерапрыемстве кіраўнік «Газпрома» Аляксей Мілер адзначыў, што запасаў газу на ямальскіх радовішчах кампаніі хопіць, каб весці пастаўкі на працягу наступных 110 гадоў.

Марскі газаправод «Турэцкая плынь» складаецца з дзвюх нітак. Першая прызначана для турэцкага рынку, другая - для краін Паўднёвай і Паўднёва-Усходняй Еўропы. У лістападзе 2018 года «Газпром» завяршыў будаўніцтва марской часткі газаправода.

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп 20 снежня падпісаў абаронны бюджэт краіны на 2020 год, у які закладзены санкцыі супраць расейскіх газаправодаў «Турэцкая плынь» і «Паўночная плынь - 2».

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках