23 красавiка 2024, aўторак, 17:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Міжнародныя рэзервы Украіны дасягнулі сямігадовага максімуму

7
Міжнародныя рэзервы Украіны дасягнулі сямігадовага максімуму

Паводле вынікаў 2019 года яны выраслі на 22%.

На стан 1 студзеня 2020 года міжнародныя рэзервы Украіны складалі $ 25,3 млрд (у эквіваленце). Пра гэта 8 студзеня паведаміла прэс-служба Нацбанка Украіны.

Паводле вынікаў 2019 года міжнародныя рэзервы Украіны выраслі на 22%.

"Такі аб'ём рэзерваў не толькі перавысіў апошні прагноз НБУ ($ 23 млрд згодна з інфляцыйнай справаздачай за кастрычнік 2019 года), але і дасягнуў сямігадовага максімуму – апошні раз большы ад згаданага аб'ём быў зафіксаваны яшчэ ў снежні 2012 года", – гаворыцца ў паведамленні.

Прычынай росту міжнародных рэзерваў стала спрыяльная сітуацыя на валютным рынку, якая была абумоўленая паскарэннем эканамічнага росту і прывабліваннем замежнага капіталу ва Украіну, адзначыла прэс-служба рэгулятара.

"Паводле вынікаў года чысты набытак валюты Нацбанкам склаў $ 7,9 млрд, што з'яўляецца самым высокім паказнікам за апошнія 14 гадоў", – гаворыцца ў паведамленні.

Цяперашні аб'ём міжнародных рэзерваў пакрывае 3,9 месяца будучага прагназаванага імпарту.

У лістападзе 2019 года міжнародныя рэзервы павялічыліся на $ 0,5 млрд і складалі $ 21 млрд 932 млн (у эквіваленце).

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках