25 красавiка 2024, Чацвер, 4:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украіна абагнала Расею ў мінімальным заробку

12
Украіна абагнала Расею ў мінімальным заробку

Гэта адбылося ўпершыню з 2008 года.

Упершыню з 2008 года мінімальны заробак ва Украіне ў даляравым эквіваленце перавысіў "мінімалку" ў Расеі і Беларусі. Пра гэта паведаміў намеснік міністра развіцця эканомікі, гандлю і сельскай гаспадаркі Сяргей Нікалайчук, піша liga.net.

"Упершыню за шмат гадоў мінімальны заробак ва Украіне апярэдзіў аналагічныя паказнікі ў Расеі і Беларусі. Так, з 1 студзеня мінімалка ва Украіне вырасла да 4 723 грн, або $ 199 у эквіваленце паводле курсу на пачатак года", – напісаў ён у Facebook.

У РФ мінімальны заробак на 1 студзеня складае 12 130 рублёў, паводле афіцыйнага курсу НБУ і Цэнтрабанка РФ – $ 199,4 і $ 195,9 адпаведна.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках