24 красавiка 2024, Серада, 10:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Еўразвяз узмацніў абарону правоў спажыўцоў у лічбавай эканоміцы

1
Еўразвяз узмацніў абарону правоў спажыўцоў у лічбавай эканоміцы

Што змянілася?

Еўрапейскі Звяз у мэтах узмацнення барацьбы супраць "махляроў і онлайн-ашуканцаў" увёў новыя правілы абароны спажыўцоў у інтэрнэце (New Deal for Customers). Яны пачалі дзеянне ў аўторак, 7 студзеня, паведамляецца на сайце Еўрапейскай камісіі. Кампаніі, якія працуюць у ЕЗ, могуць зазнаць сур'ёзныя санкцыі за іх парушэнне, паведамляе dw.com.

Невыкананне гэтых правілаў "можа каштаваць кампаніі вялікага штрафу памерам не менш як 4 адсоткі ад гадавога звароту", папярэдзіў еўракамісар у пытаннях юстыцыі Дыд’е Рэйндэрс. Паводле словаў намесніка старшыні Еўракамісіі Веры Юравай, "новыя правілы дадуць спажыўцам у лічбавым свеце такую высокую абарону, якую яны заслугоўваюць". Юрава заклікала краіны ЕЗ прыняць новыя правілы "без прамаруджвання". На гэта адведзены тэрмін да двух гадоў.

Сярод іншага новыя правілы забараняюць прадаўцам выкарыстоўваць боты для аптовага набыцця квіткоў на канцэрты або спартовыя мерапрыемствы з мэтай перапродажу з завышаным коштам. Таксама забаронена размяшчаць на сайтах фальсіфікаваныя водгукі спажыўцоў, а ў выпадку ўказання на зніжэнне коштаў належыць указваць, які быў кошт на тавар ці паслугу за 30 дзён да гэтага.

У траўні 2018 года пачалі дзеянне Нормы агульнай абароны звестак ЕЗ (General Data Protection Regulation, GDPR), якія надзяляюць карыстальнікаў інтэрнэту правам ведаць, якія звесткі пра іх захаваныя онлайн і як яны выкарыстоўваюцца. Да гэтага часу ва ўсіх дзяржавах Еўразвязу дзейнічалі нацыянальныя нормы, якія грунтаваліся на агульных устаноўках ЕЗ, распрацаваных у 1995 годзе, але істотна адрозніваліся ад краіны да краіны.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках