18 красавiка 2024, Чацвер, 10:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кітай упершыню дапусціць замежныя кампаніі да выведкі і здабычы нафты і газу

5
Кітай упершыню дапусціць замежныя кампаніі да выведкі і здабычы нафты і газу

Гэта адбудзецца ў траўні 2020 года.

Кітай упершыню дазволіць замежным кампаніям весці выведку і здабычу нафты і газу ў краіне. Пра гэта заявіла міністэрства прыродных рэсурсаў КНР, паведамляе Reuters.

З 1 траўня 2020 года замежныя фірмы, зарэгістраваныя ў Кітаі з чыстымі актывамі не менш за 300 млн юаняў ($43 млн), змогуць удзельнічаць у выведцы і здабычы нафты і газу. Да таго замежныя кампаніі маглі весці выведку і здабычу альбо стварыўшы супольныя прадпрыемствы, альбо супрацоўнічаючы з кітайскімі кампаніямі, у асноўным дзяржаўнымі гігантамі, такімі як CNPC, Sinopec ды іншымі.

Дазволы на здабычу карысных выкапняў будуць сапраўдныя цягам 5 гадоў з магчымасцю падаўжэння на аналагічны тэрмін.

Міністэрства заявіла, што ліцэнзіі на ўсе мінеральныя рэсурсы будуць выдавацца на аснове конкурсных таргоў і тэндараў, за выключэннем рэдказямельных і радыёактыўных рэсурсаў, для якіх выдача ліцэнзій па-ранейшаму будзе строга кантралявацца.

У той жа час, паведамляе Reuters, на думку экспэртаў рынку, лібералізацыя палітыкі выведкі і здабычы можа не выклікаць неадкладнай цікавасці з боку міжнародных кампаній праз агульную нізкую якасць актываў вуглевадародных рэсурсаў Кітая.

Цяпер Кітай імпартуе 70% нафты. Якая перапрацоўваецца і амаль палову аб'ёму спажывання прыроднага газу.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках