29 сакавiка 2024, Пятніца, 7:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сусветны банк пацвердзіў прагноз запаволення эканомікі Беларусі

7
Сусветны банк пацвердзіў прагноз запаволення эканомікі Беларусі

Эканамісты мяркуюць, што Менск не атрымае кампенсацыю за падатковы манеўр.

Сусветны банк пацвердзіў паніжаны ў лістападзе мінулага года прагноз аб росце эканомікі Беларусі ў 2020-2021 гадах, паведамляе "Інтэрфакс".

У 2020 годзе чакаецца рост ВУП Беларусі на ўзроўні 0,9%, у 2021 годзе - запаволенне да 0,5%, паведамляецца ў студзеньскім эканамічным дакладзе СБ "Глабальныя эканамічныя перспектывы", апублікаваным у чацвер. У параўнанні з чэрвеньскім прагнозам дынаміка росту ВУП Беларусі ў 2020 і 2021 годзе зніжаная на 0,4 і 0,7 адсоткавага пункта адпаведна.

Паводле ацэнкі СБ, у 2022 годзе захаваецца станоўчая дынаміка росту ВУП Беларусі на ўзроўні 0,5%.

Паводле вынікаў 2019 года СБ чакае рост ВУП Беларусі на ўзроўні 1%.

Як паведамлялася, адпаведныя ацэнкі прагнозу ВУП Беларусі СБ прадставіў у лістападзе 2019 года.

Перагляд праведзены "на фоне чаканага пагаршэння вонкавых умоў, абмежаваных магчымасцяў для стымулявання попыту, а таксама нявызначанасцю ў дачыненні да беларуска-расейскіх перамоў у пытаннях далейшай эканамічнай інтэграцыі і двухбаковай фінансавай падтрымкі", тлумачылі ў СБ.

Як адзначаў у лістападзе на прэс-канферэнцыі эканаміст СБ Кірыл Гайдук, прагноз банка ў сярэдзіне года засноўваўся на меркаваннi аб тым, што "будзе якая-небудзь кампенсацыя, скажам, блізу 50% ад патэнцыйных страт Беларусі ад падатковага манеўру". "Цяпер мы бачым, што пакуль сітуацыя вельмі нявызначаная, таму наш (новы -заўв.) прагноз грунтуецца на тым, што кампенсацыі пакуль не прадбачыцца", - дадаў ён.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках