24 красавiка 2024, Серада, 7:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Савудаўская Арабія знізіць цэны нафты для краін Еўропы

11
Савудаўская Арабія знізіць цэны нафты для краін Еўропы

Цэны будуць зніжаны ўжо ў наступным месяцы.

Савудаўская Арабія ў лютым істотна знізіць цэны на ўсе гатункі нафты, што экспартуецца ў краіны Еўропы. Пра гэта паведамляе interfax.com са спасылкай на звесткі дзяржаўнай кампаніі Saudi Aramco ў чацвер, 9 студзеня.

«Для пакупнікоў з краін Паўночна-Заходняй Еўропы савудаўская нафта патаннее ў наступным месяцы на $1,6-2,5 за барэль, з Міжземнамор'я - на $2,5-3,5 за барэль», - гаворыцца ў паведамленні.

Разам з тым для амерыканскіх кліентаў кошт практычна ўсіх гатункаў вырас на $0,2 за барэль. Выключэннем з'яўляецца марка Arab Extra Light, кошт якой не зменіцца.

Напярэдадні цэны нафты рэзка знізіліся на нечаканым росце запасаў сыравіны ў ЗША. Таксама на дынаміку цэн паўплываў выступ прэзідэнта ЗША Дональда Трампа, які выключыў далейшую эскалацыю на Блізкім Усходзе.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках