24 красавiка 2024, Серада, 2:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Баскетбалісткі топавых клубаў WNBA падтрымалі Алену Леўчанку

2
Баскетбалісткі топавых клубаў WNBA падтрымалі Алену Леўчанку
Фота: Getty Images

Міжнародная спартыўная салідарнасць - у дзеянні.

Баскетбалісткі топавых клубаў WNBA падтрымалі знакамітую беларускую баскетбалістку Алену Леўчанку і распаўсюдзілі навіну пра ейнае затрыманне. Пра гэта паведамляе тэлеграм-канал «Трыбуны».

Эма Місеман - бэльгійская цэнтравая клубаў WNBA «Вашынгтон Містыкс» і расейскага УГМК. Другая бэльгійка, якая трапіла на драфт ВНБА.

Эбані Хофман - aмерыканская баскетбалістка, якая выступала ў клубах ВНБА «Індыяна Фівер», «Лос-Анджэлес Спаркс».

Кім Местда - баскетбалістка клуба WNBA «Вашынгтон Містыкс» і зборнай Бэльгіі.

Сандрын Груда - цэнтравая зборнай Францыі, якая выступае за клуб WNBA «Лос-Анджэлес Спаркс».

Гіоргія Саттана - капітанка зборнай Італіі, баскетбалістка «Фенербахчэ».

Джулі Алеманд - баскетбалістка клуба WNBA Індыяна Фівер і зборнай Бэльгіі.

Нагадаем, учора Леўчанка была затрыманая і асуджаная да 15 дзён арышту.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках