24 красавiка 2024, Серада, 23:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Андрэй Арамнаў: Затрымлівае чалавека без формы? Думаю, што гэта бандыт

9
Андрэй Арамнаў: Затрымлівае чалавека без формы? Думаю, што гэта бандыт
АНДРЭЙ АРАМНАЎ
ФОТА: WEIGHTLIFTING.BY

Чэмпіён Алімпійскіх гульняў заявіў, што даў бы адпор віжам.

Штангіст Андрэй Арамнаў, чэмпіён Алімпійскіх гульняў 2008 года ў Пекіне, у інтэрв'ю «Еўрарадыё» выказаўся пра вулічныя пратэсты, сілавікоў у балаклаве і арышт Алены Леўчанкі.

- Як бы вы пракаментавалі затрыманне Алены Леўчанкі?

- Не ведаю, наколькі менавіта той мітынг быў мірным, і што там адбывалася, але сапраўды сумна, што ў нас на мірных мітынгах затрымліваюць. Усё ж такі ўжо не першы раз чуваць пра такія моманты. Гэта сумна.

- Як вы ставіцеся да дэманстрацый на беларускіх вуліцах?

Андрэй Арамнаў: Я думаю, што кожны чалец нашага грамадства павінен выказваць паводле сваёй Канстытуцыі тое, што хоча.

- А вы бераце ўдзел у мірных мітынгах ?

- Я стараюся быць апалітычным. У мяне цяпер вельмі шмат працы, я трэніруюся, трэнірую. Зараз знаходжуся на вучэбна-трэніровачных зборах у Стайках. Тут няма часу асабліва, каб хадзіць на мітынгі. Але, у прынцыпе, сітуацыя, якая склалася, не радуе мяне.

- Вы ураджэнец Барысава. Як у вас у горадзе, ёсць пратэстны рух?

Андрэй Арамнаў: На выходных, калі я быў у Барысаве, была вялікая акцыя пратэсту. Людзі ішлі па пешаходнай зоне, сабралася доўгая калона пратэстоўцаў. Там, дзе я быў, я не заўважаў чагосьці незвычайнага. Людзі спакойна ідуць, нясуць сцягі.

- Як можна расцэньваць затрыманне пратэстоўцаў людзьмі ў форме без апазнавальных знакаў?

- Калі затрымлівае чалавек без апазнавальнай формы, то я думаю, што гэта бандыт. Таму што праваахоўнік заўсёды павінен быць адзеты ў форму. Нават калі ён на заданні, павінна быць хаця б палявая форма. Я думаю, што гэта, напэўна, нейкія бандыты. Я б супраціўляўся, калі б мяне затрымлівалі людзі без формы. Я думаю, што ім было б нялёгка мяне затрымаць.

Дарэчы кажучы, сам Андрэй Арамнаў служыў ва ўнутраных войсках у частцы 5448, якая знаходзіцца ў Менску. Даслужыўся да прапаршчыка, быў звольнены ў запас.

30 верасня беларускую баскетбалістку Алену Леўчанку, якая актыўна падтрымлівае перамены, затрымалі ў менскім аэрапорце. Спартоўка збіралася вылецець на лячэнне, аднак яе спынілі. Потым былі ізалятар і суд, які пакараў спартоўку 15 днямі арышту за ўдзел у маніфестацыі, якая праходзіла ў Менску 27 верасня.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках