25 красавiка 2024, Чацвер, 8:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Польскі палітолаг пра дэфолт палітыкі Лукашэнкі: Гэта не крызіс, гэта - крах

2
Польскі палітолаг пра дэфолт палітыкі Лукашэнкі: Гэта не крызіс, гэта - крах
Камиль Клысинский

Рэжым страціў значна больш, чым ён бачыць цяпер.

Знешняя палітыка рэжыму Лукашэнкі ў сітуацыі дэфолту.

Такое меркаванне выказаў польскі палітолаг, супрацоўнік варшаўскага Цэнтра ўсходніх даследаванняў Каміль Клысінскі.

Кажучы пра дэфолт беларускай замежнай палітыкі, Каміль Клысінскі прызнаў: «Гэта не крызіс стасункаў з Захадам. Гэта - крах».

Пры гэтым палітолаг назваў тры асноўныя страты Беларусі ад такога згортвання стасункаў.

Беларусь страціла замежную палітыку на заходнім кірунку, у тым ліку магчымасць выконваць ролю гаранта стабільнасці ў рэгіёне і праводзіць канферэнцыі «Менскага дыялогу», бо ніякага дыялогу няма.

Беларусь страціла поле для манэўру ў замежнай палітыцы.

Беларусь страціла свой імідж і давер інвестараў.

Гэтыя страты, можа быць, цяпер не заўважаюцца беларускімі ўладамі, але будуць мець вялікія наступствы для беларусаў.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках