19 красавiка 2024, Пятніца, 21:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Берасцейцы адстаялі дзяцей актывісткі «Еўрапейскай Беларусі» Паліны Шарэнды-Панасюк

14
Берасцейцы адстаялі дзяцей актывісткі «Еўрапейскай Беларусі» Паліны Шарэнды-Панасюк

Лукашысты вынеслі актывістцы папярэджанне.

Блізу 60 чалавек прыйшло падтрымаць актывістку «Еўрапейскай Беларусі» Паліну Шарэнду-Панасюк, у якой улады хацелі адабраць дзяцей, паведамляе тэлеграм-канал «Баста!».

Акцыя прайшла каля будынка камісіі ў справах няпоўнагадовых па адрасе Берасце, Маскоўская, 273, каб. 54.

У выніку, як паведаміла Паліна Шарэнда-Панасюк сайту Charter97.org, ёй вынеслі папярэджанне.

У каментары нашаму сайту Паліна Шарэнда-Панасюк падзякавала ўсім, хто сёння дапамог ёй абараніць дзяцей.

«Хачу выказаць словы вялікай удзячнасці ўсім, хто прыйшоў пад сцены адміністрацыі, хто пайшоў у саму адміністрацыю і запатрабаваў галоснага разгляду маёй справы.

Усім-усім вялікі дзякуй вам за падтрымку, за вашу мужнасць, за вашу смеласць! На нашым баку - праўда і закон, нас сапраўды шмат, і мы гатовыя быць адзін за ўсіх і ўсе за аднаго! Асобная падзяка ад дзяцей за падарункі! Жыве Беларусь!», - заявіла актывістка.

Нагадаем, што на Паліну Шарэнду-Панасюк, жонку палітвязня, актывіста грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Андрэя Шарэнды, ідзе ціск з боку міліцыі з пагрозай забраць няпоўнагадовых дзяцей.

Ціск на сваю сям'ю Паліна Шарэнда-Панасюк расцэньвае як помсту з боку дыктатуры.

«Увосень 2019 я была кандыдаткай у так званай парламенцкай кампаніі, мы першыя выставілі на вуліцы Берасця пікеты пад бел-чырвона-белымі сцягамі і песняй “Пераменаў!”»

Я выступіла са зваротам да выбарнікаў на беларускай тэлевізіі, у якім назвала Лукашэнку дыктатарам і заявіла пра неабходнасць новых свабодных выбараў. Прыслужнікаў дыктатара мой выступ вельмі напалохаў і яны разгарнулі цкаванне нашай сям'і. Нам прысуджаліся велізарныя штрафы, канфіскоўвалася і распрадавалася маёмасць, але мы выстаялі. І цяпер гэтыя нягоднікі, якія не ў стане зламаць дарослых, перайшлі на дзяцей. Я даўно працую рэпетытарам і плачу падаткі. Падобнымі нізкімі метадамі, праз уздзеянне на дзяцей, нас не зламаць!» – заявіла Паліна Шарэнда-Панасюк у каментары для сайта Charter97.org.

Таксама актывістка «Еўрапейскай Беларусі» заклікала праваабаронцаў, журналістаў і ўсіх неабыякавых людзей прыйсці падтрымаць яе па адрасе: Берасце, вуліца Маскоўская, 273, каб. 54.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках