25 красавiка 2024, Чацвер, 8:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Жыхары Грушаўкі адстаялі стваральніка дваровага чата

4
Жыхары Грушаўкі адстаялі стваральніка дваровага чата
ФОТА: ONLINER.BY

Людзі выйшлі на акцыю каля РУУС пасля затрымання

У кватэры стваральніка дваровага чата Грушаўкі прайшоў ператрус. Сёння каля паловы на дзявятую раніцы ў кватэру Змітра, стваральніка канала «Грушвіль», прыйшлі сілавікі.

Інфармацыю пра правядзенне ператрусу Onliner пацвердзіў знаёмы затрыманага: рана ранкам Зміцер даслаў SMS з просьбай пабыць панятым. Жонка мужчыны расказала, што цяпер ён знаходзіцца ў Маскоўскім РУУС, куды яго папрасілі прайсці пасля ператрусу.

Канал «Грушвіль» прысвечаны менскаму мікрараёну Грушаўка. Там абмяркоўваюць праблемы, дзеляцца навінамі і думкамі пра тое, што адбываецца ў раёне, горадзе і краіне.

Пасля навіны пра здарэнне да будынка міліцыі, дзе цяпер знаходзіцца Зміцер, прыйшло некалькі жыхароў мікрараёна, каб падтрымаць суседа. Жыхары дома ўжо пачалі збор грошай на адваката. Літаральна за гадзіну сабралі 600 рублёў.

ФОТА: ONLINER.BY

Як расказаў Onliner адвакат Змітра Антон Гашынскі, ператрус праводзіўся ў межах крымінальнай справы. Статус мужчыны пакуль невядомы.

– Падчас ператрусу была канфіскаваная тэхніка. Мяне да Змітра пакуль не пускаюць. Чакаем.

Прэс-сакратарка МУС Менска Наталля Ганусевіч расказала Onliner, што Зміцер дастаўлены ў Маскоўскі РУУС для разбору. Больш падрабязную інфармацыю ў міліцыі паабяцалі паведаміць пазней.

Блізу 13 гадзіны Зміцер выйшаў з будынка РУУС, патлумачыўшы, што ператрус у яго кватэры праводзіўся ў межах крымінальнай справы аб арганізацыі масавых беспарадкаў. Таксама ён адзначыў, што яго не затрымлівалі, а запрасілі ў РУУС для правядзення апытання. З ягоных словаў, падчас ператрусу міліцыянты паводзілі сябе ветліва, у кватэру не ўрываліся, дачакаліся, пакуль ён адвядзе дзіця ў іншы пакой. Мабільны тэлефон, ноўтбук і некалькі флэш-картак, якія належаць мужчыну, былі канфіскаваныя і адпраўленыя ў Следчы камітэт для праверкі.

– Ад міліцыі я нічога не хаваў, патлумачыў, што мы не радыкалы: у нас абсалютна мірная супольнасць. Ніякага статусу ў мяне няма, я вольны чалавек. Зараз пайду дадому і супакою жонку.

ФОТА: ONLINER.BY
Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках